Гарадзенка змагаецца за жыццё бадзялых жывёлаў
Чацьвёртага сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна будзе разглядацца справа гарадзенкі Элы Ласончык супраць “Спецаўтагаспадаркі”. Супрацоўнікі гэтага прадпрыемства адмаўляюцца прадставіць звесткі пра колькасць адлоўленых і забітых у Гродне бадзялых жывёлаў, спасылаючыся на тое, што гэта камерцыйная таямніца.