Балючая тэма Каложы (Дададзена відэа)

|

Сёння ў Гродне адбыліся грамадскія слуханні, прысвечаныя планам гарадзенскіх уладаў па рэканструкцыі Каложскай царквы ХІІ-га ст.

Прыпынена выкананне прысуду па справе “Палонікі”

Судовы выканаўца разблакаваў рахункі фірмы “Палоніка” і прыпыніў выкананне прысуду – штраф агульным памерам 40 тысячаў даляраў, які быў накладзены на гродзенскую фірму “Палоніку”.

У новым сезоне на сцэну драмтэатра пакладуць лёд

9 і 10 кастрычніка адбудзецца адкрыццё 64-га сезону Гродзенскага драматычнага тэатра. “Палёт над гняздом зязюлі” і шэраг іншых цікавых пастановак падрыхтаваў таэтр для патрабавальнага гродзенскага гледача.

Міліцыя не паспела вывучыць “справу Астроўскіх “

Разгляд справы гродзенскіх бацькоў, якія пікетавалі каля гарвыканкаму ў абарону беларускай мовы і беларускамоўнай адукацыі, перанесены. Суддзя Наталля Козел патлумачыла, што “міліцыі спатрэбіўся дадатковы час для вывучэння справы”.

Мінюст прапанаваў спрошчаную рэгістрацыю шлюбаў

Мінюст Беларусі прапануе скараціць тэрмін рэгістрацыі заключэння шлюбу да трох дзён і ўвесці змены ў артыкул “Шлюбная дамова” Кодэксу аб шлюбе і сям’і.

“Нёман” у чвэрцьфінале Кубка Беларусі

|

Сёння гарадзенскія футбалісты ў драматычным матчы адолелі ў гасцёх “Віцебск”. Героем сустрэчы чарговы раз стаў Дзмітрый Кавалёнак.

У жудаснай аварыі пад Беластокам вінаваты кіроўца грузавіка?

|

Да гэтуль галоўным падазроным быў кіроўца аднаго з двух беларускіх бусаў. Такую заяву зрабіла ў сераду пракуратура ў Беластоку. Ранкам 15 верасня два мікрааўтобусы з пасажырамі, якія ехалі на закупы ў Варшаву, сутыкнуліся з польскім цірам. У выпадку загінулі чацьвёра гарадзенцаў – тры жанчыны і мужчына, а таксама жыхар Мінскай вобласці. Чатыры чалавекі атрымалі траўмы.

На гродзенскіх міні-рынках гандлявалі нелегальным печывам

|

Супрацоўнікі аддзела па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РАУС падчас чарговага рэйду на міні-рынку па вуліцы Паповіча, звярнулі ўвагу на мужчыну, які выгружаў з Фіата скрыні з печывам.

Гродзенскі 3D: аналагаў абсталявання ў краіне няма

Гродзенскі кінатэатр “Космас”, дзе будуць паказваць кіно ў трохмерным вымярэнні, пройдзе абавязковую рэгістрацыю ў Брытаніі. Сусветныя кінапрэм’еры будзем глядзець адразу пасля іх выхаду.

У гродзенскай краме затрымалі жанчыну з буклетамі і паветранымі шарыкамі

|

Міліцыя знайшла  ў Крысціны Шацікавай з Магілёва каля 20 буклетаў на гендэрную тэматыку і некалькі паветраных шарыкаў з сымболікай грамадзянскай кампаніі “Наш дом”.