Прыход, які дзейнічае чатыры стагоддзі

|

Каталіцкі прыход у мястэчцы Белагруда Лідскага раёна адзначыць заўтра сваё 400-годдзе. У сувязі з юбілеем урачыстую імшу ў касцёле адслужыць біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Маўчанне вакол справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

|

8 лістапада скончваецца чарговы тэрмін следства па крымінальнай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі, абвінавачваных у наўмысных падпалах. Але абвінавачваныя яшчэ не пачалі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, якая налічвае 9 тамоў…

Два аднолькавыя «Фольксвагены» – ахвяры ДТЗ

|

Першы снег і складаны пагодныя ўмовы згулялі не апошнюю ролю ў цяжкай аварыі, якая здарылася Ў Мастоўскім раёне на 84-м кіламетры дарогі Слонім – мяжа Літвы.

«Блюз вясна» ў час глыбокай восені

|

Учора адбылася прэзентацыя зборніка вершаў і песень гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча «Блюз Вясна».

“Новы Свет вачыма дзяцей” у дзіцячай бібліятэцы

|

Выстава малюнкаў удзельнікаў пленэра “Новы Свет Вачыма дзяцей” адкрыецца ў панядзелак 9 лістапада а 17 гадзіне ў дзіцячай бібліятэцы імя Я. Карскага.

For all friends ад Пятра Клюева

|

У альбом таленавітага гарадзенскага выканаўцы ўвайшлі дзесяць песняў на беларускай і ангельскай мовах. У лістападзе і снежні ў планах музыкі цэлы шэраг амбітных музычных праектаў.

Сярод 100 самых паспяховых бізнэсоўцаў толькі два гарадзенцы

|

У апублікаваным днямі рэйтынгу “Ежедневника” абодва займаюць месцы бліжэй да канца спісу. “Твой стыль” прыгледзеўся бліжэй да найбольш паспяховых прадпрымальнікаў Гарадзеншчыны.

Былы віцэ-консул папаўся на кантрабандзе

|

Сто дваццаць две ўпакоўкі цыгарэт спрабаваў нелегальна вывезці праз мяжу ў мінулую суботу былы віцэ-консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне. Яго кантракт на працу ў Гродне скончыўся за дзень перад выпадкам.

3G у Гродне ўжо працуе

|

Скарыстацца з паслугаў мабільнага інтэрнэту і відэатэлефаніі могуць усе гарадзенскія абаненты сеткі life:) У сувязі са стартам брэнда 3Glife:) з’явіліся і новыя інтэрнэт-пакеты паслуг. “Твой стыль” спраўдзіў сёння іх кошт.

Дзень народзінаў гарадзенскага тралейбуса

|

Трыццаць пяць год таму на вуліцы Гродна выехаў першы тралейбус. З 1974 года паслугай гэтага віду транспарту скарысталіся больш за два міліярды пасажыраў.