Дзень горада будуць святкаваць у Гродне 17 верасня
Свята горада сёлета пройдзе пад сімвалічнай лічбай 888. Столькі гадоў прайшло з 1128 года, які афіцыйна лічыцца датай першага пісьмовага ўзгадвання Гродна, піша “Гродзенская праўда”.
Свята горада сёлета пройдзе пад сімвалічнай лічбай 888. Столькі гадоў прайшло з 1128 года, які афіцыйна лічыцца датай першага пісьмовага ўзгадвання Гродна, піша “Гродзенская праўда”.
Адкрыты Rolls-Royce на акумулятарных батарэях ужо з бліжэйшых выходных будзе курсіраваць па гістарычным цэнтры горада паміж плошчай Леніна і плошчай Савецкай. Арганізаваць такія паездкі прапанаваў прыватнай фірме атракцыёнаў гарвыканкам, паведамляе БелТА.
Бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік 10 жніўня сустрэўся ў Гродне са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. Бакі плануюць сумесна напісаць праект на атрыманне грошай у межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна. Мэта – будаўніцтва пешаходна-роварных мастоў над рэкамі Нэтта (Аўгустоў) і Нёман (Гродна), паведамілі ў гарадской адміністрацыі Аўгустова.
Здарэнне адбылося 10 жніўня каля 10-й раніцы на адной з пагранічных застаў каля Бераставіцы. Здарэнне пацвердзілі TUT.BY у прэс-службе Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
Помнік вырашылі ўсталяваць пасля хадайніцтва Гродзенскай епархіі БПЦ, аплаціць праект пагадзіўся мецэнат, піша БелТА. Зараз праходзіць галасаванне наконт месца, дзе варта паставіць помнік.
У сераду, 10 ліпеня, у лесе на Вiшняўцы плануецца грандыёзная ўборка. Акцыю ладзіць арганізацыя сучаснай народнай адукацыі АБФ (Актыўным Быць Файна). Пачатак у 11.00, удзельнічаць будзе не менш за 20 чалавек. Далучыцца можа кожны.
У пачатку верасня любы жадаючы зможа купіць з электронных таргоў аэравакзал у вёсцы Абухава Гродзенскай вобласці. Прадаць яго спрабуюць ўжо пяць гадоў – толькі за апошнія 2 гады абвешчана 10 аўкцыёнаў, але ні адзін з іх так і не адбыўся, піша TUT.BY.
10 жніўня ў 20.00 у ДОМе46 пакажуць кіно “Ровары супраць машын”. Уваход вольны.
Паводле слоў першага намесніка начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэя Кашко, у верасні плануецца пусціць цягнік Гродна-Варшава-Кракаў. Пра гэта чыноўнік заявіў 4 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, пішуць naviny.by.
Гарадзенская выставачная зала быццам перанеслася на мільёны гадоў у мінулае. У створаных там джунглях можна пагрузіцца ў эпоху велізарных яшчараў, пабачыць як страшнага тыраназаўра Рэкса, гэтак і малых дыназаўрыкаў, якія толькі вылупіліся з яек.