У Гродне сяржанту пагражае 12 гадоў за тое, што ён нібыта ўдарыў салдата – таму выдалілі селязёнку

Гэтая гісторыя адбылася ў сакавіку 2016 года ў адной з гарадзенскіх вайсковых частак: двое салдат нібыта пабіліся, адзін з іх атрымаў калецтва. Як і ў любой спрэчнай справе, ёсць некалькі версій здарэння: абвінавачаны сцвярджае, што калегі не біў, пацярпелы жа сцвярджае, што адчуў удар у паясніцу – ды такі, што праз тры дні маладому чалавеку выдалілі селязёнку. У справе разбіраецца суд Кастрычніцкага раёна Гродна, піша TUT.BY.

На Беларускай АЭС з “тэхнічным візітам” пабывала Еўракамісія: абмяркоўвалі бяспеку

Два дні ў Беларусі знаходзілася дэлегацыя Еўракамісіі. Асноўная тэма гэтага візіту і перамоў з беларускім бокам – стрэс-тэсты і бяспека Беларускай АЭС. Аб’ект наведаў намеснік генеральнага дырэктара па энергетыцы Еўракамісіі Герасімас Томас – ён і распавёў журналістам пра першыя вынікі сустрэчы з беларускім бокам, піша TUT.BY.

Прывабіць аленя, завабіць ваўка. На Аўгустоўскім канале адраджалі беларускія паляўнічыя традыцыі

Усю суботу, 17 верасня, на шлюзе Дамброўка можна было пачуць гукі паляўнічых ражкоў і брэх сабак. Тут і там на вогнішчах рыхтавалі стравы з дзічыны: пах проста ашаламляльны. Здаецца , што знаходзішся на прывале паляўнічых, піша TUT.BY.

У Гродне нагадалі пра зніклых апазіцыйных палітыкаў: акцыя доўжылася пяць хвілін

Гарадзенскія прадстаўнікі апазіцыйных партый правялі ў цэнтры горада акцыю, каб нагадаць пра тое, што 17 гадоў таму пры нявысветленых абставінах у Беларусі зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, піша TUT.BY.

“Пабіліся. З кім не бывае”. У Гродне асуджаны ўпэўнены, што атрымаў 3 гады толькі за тое, што ён антыфашыст

20-гадовага гродзенца Максіма Ягнешка абвінавачвалі адразу па трох артыкулах: пагроза забойствам, адкрыты крадзеж маёмасці, спалучаны з гвалтам, не небяспечным для жыцця і здароўя пацярпелага, а таксама злоснае хуліганства, піша TUT.BY.

“Грошай няма, але першая вежа ўжо гатовая”. Копія Крэўскага замка набывае бачныя абрысы

У вёсцы Чухны Смаргонскага раёна вельмі хутка з’явіцца новая славутасць, бо тут мастак Сяргей Бандарэнка будуе свой ​​уласны замак. І ўжо ўзведзена першая вежа, піша TUT.BY.

На адной з пагранічных застаў каля Бераставіцы застрэліўся памежнік

Здарэнне адбылося 10 жніўня каля 10-й раніцы на адной з пагранічных застаў каля Бераставіцы. Здарэнне пацвердзілі TUT.BY у прэс-службе Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

HD-якасць: як праходзяць першыя дні вяшчання ў новым фармаце на гарадзенскім тэлебачанні

5 жніўня рэгіянальны тэлеканал “Гродна Плюс” першым у краіне пачаў вяшчанне ў HD-фармаце. Гэта сістэма тэлебачання з лепшым разрозненнем. Карцінка ў тэлевізары больш выразная і рэльефная, піша TUT.BY.

“Узоры і загагуліны”. Як у беларускіх вёсках са звычайнай паперы рабілі цуд

«Выцінанкі рабілі ад Калядаў і да Калядаў. Пры гэтым кожныя паўгода хату ўпрыгожвалі па-рознаму. Сядалі жанчыны і выразалі фіранкі ды ўпрыгожванні», — расказвае гродзенскі майстар Станіслаў Муліца парталу TUT.BY.

 

Размаляванае Салацце. У Гродзенскім раёне мастакі ператвараюць вёску ў музей арт-аб’ектаў

Некалькі гадоў таму гродзенскі бізнесовец Юрый Рэмша пераехаў жыць з горада ў вёску. Абраў невялікае маляўнічае Салацце, якое згубілася недзе ў лясах каля самай мяжы з Літвой, піша TUT.BY.

  • 1
  • 2