З казой за каўбасой
“Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!” – хорам крычалі калядоўшчыкі на вечарыне Універсітэту залатога веку.
Падтрымліваючы традыцыі, суполка гарадзенскіх калядоўшчыкаў ад года ў год крочыць ад хаты да хаты, ад малага да сталага. Маладзёны дораць песні, усмешкі і збіраюць Каляду.
Цягнучы за сабой казу, 23 снежня, калядоўшчыкі завіталі і да студэнтаў сталага веку.