Звяры сустрэнуць Новы год у заапарку
Купіць жывога пухнатага сябра, атрымаць сувенір ад заапарка і бясплатна сфатаграфавацца з жывым трусам на руках змогуць усе наведвальнікі акцыі “Звяры сустракаюць Новы год”.
У рамках мерапрыемства мяркуецца тэатралізаваная сустрэча Года труса, ўручэнне жывёлам калядных падарункаў і выстава-продаж трусоў – ад самых маленькіх дэкаратыўных да сапраўдных волатаў.
Гасцей імпрэзы будзе вітаць Дзед Мароз, Снягурка і Трус. Кожны наведвальнік ў момант акцыі атрымае сувенір ад заапарка і зможа бясплатна сфатаграфавацца з жывым трусам.
Святочная акцыя пройдзе 26 снежня, пачатак у 12.30.
Фота: php-fusion7.ru