Гарадзенскiя “Варвары” нечакана прайгралі мiнскiм “Паганцам”
Гарадзенскія “Варвары” 30 ліпеня прайгралі ў Мінску мясцовым “Паганцам” і ўскладнілі сабе шанцы на выхад у фінальную стадыю.
Гарадзенскія “Варвары” 30 ліпеня прайгралі ў Мінску мясцовым “Паганцам” і ўскладнілі сабе шанцы на выхад у фінальную стадыю.
Каля 300 чалавек прыняло ўдзел у парадзе ваенных маракоў, што прайшоў у цэнтры Гродна 31 ліпеня. У гэты дзень матросы, мічманы і афіцэры розных узростаў адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень ваенна-марскога флоту.
Халодныя напоі выдатна дапаўняюць спякотнае надвор’е, яркія колеры і духмяныя водары лета. У гарадзенскіх кавярнях ёсць мноства адпаведных надвор’ю і настрою “ледзяных” прапановаў на любы густ і гаманец.
У адным з тэкстаў са сваёй новай кнігі пісьменнік і журналіст Сяргей Астравец сцвярджае, што рэпарцёр не павінен мець сантыментаў, ён не мусіць суперажываць героям сваіх матэрыялаў, быць безуважным да людзей, чые гісторыі распавядае чытачам газет ці слухачам радыё. Але калі ўважліва прыгледзецца да кожнага з апавяданняў і эсэ, што склалі «Саргасава мора», можна заўважыць у іх агульныя рысы-сантыменты самога аўтара. Яны выяўляюцца як у стылі, сюжэтах, так і ў манеры напісання твораў. Я з лёгкасцю магу налічыць іх 7 — вельмі ж прыгожая лічба атрымліваецца, але чытач не абавязаны спыніцца на гэтым ліку і можа дапоўніць спіс уласнымі адкрыццямі.
Навальніца, якая прайшла ў Гродне ўвечары 30 ліпеня, у чарговы раз паказала самыя праблемныя месцы горада. Вуліца Валковіча і раён плошчы Тызенгаўза былі напалову затопленыя.
Спартыўная акцыя #МояТренировкаСегодня ў Гродне працягваецца. Кампанія МТС прыняла рашэнне, што бясплатныя трэніроўкі ў Пышках будуць праходзіць кожную суботу да канца лета. Гэтак, 30 ліпеня на майстар-клас па фітнес-кірунку Dance & Fit прыйшло больш за 50 чалавек. У ролі трэнера выступіла харэограф і фітнес-інструктар з больш чым дзесяцігадовым вопытам выкладання Наталля Міхайлава.
Рэклама на сайце “Твой стыль” гэта магчымасць паведаміць пра сваю дзейнасць шматлікім карыстальнікамі інтэрнэта з Гродна, Гарадзеншчыны і іншых куткоў Беларусі.
Реклама на сайте “Твой стиль” это возможность сообщить о своей деятельности многим пользователями интернета из Гродно, Гродненской области и других уголков Беларуси.
Сусветны банк выдзяляе пазыку ў памеры $250 млн на рэканструкцыю аўтадарогі М6. Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка (СБ) у Беларусі Ян Чул Кім 29 ліпеня ў час цырымоніі адкрыцця пачатку работ па рэканструкцыі аўтадарогі М6 Мінск-Гродна, перадае БЕЛТА.
Сфармуляваць мэту, скласці бізнес-план, прааналізаваць рынак ці разлічыць падаткі. Як зрабіць гэта правільна, разбіраліся ўдзельніцы трэнінга па практычных асновах бізнесу, што праводзіўся 21-23 ліпеня ў Гродне. Паўдзельнічаць у навучанні змаглі найбольш матываваныя прэтэндэнткі – з 75 пададзеных на Гарадзеншчыне заявак эксперты адабралі 21 удзельніцу. Узрост будучых бізнес-ледзі – ад 19 да 59 гадоў.