Наведай віртуальны тур па Музеі Януша Паруліса

|

Гарадзенскі фатограф Іван Цыркуновіч, які прафесійна займаецца стварэннем 360-градусных панарам ды з’яўляецца сертыфікаваным панарамным фатографам Google Street View, стварыў панараму прыватнага музея Януша Паруліса. Цяпер кожны можа знайсці яе на Google Maps або паглядзець ніжэй. А потым зайсці ў музей у рэальным жыцці, каб яго падтрымаць.

У цэнтры Гродна загарэўся Lexus. Версія пажарных – падпал

|

Ноччу 20 ліпеня загарэўся Lexus GS-300 2008 г.в., запаркаваны каля офіснага будынку па вул. 17 Верасня, 49. Паведамленне пра пажар паступіла выратавальнікам у 00.31. Ужо праз пяць хвілін пажарныя былі на месцы і выратавалі аўто ад поўнага знішчэння, паведамілі ў прэс-службе МНС.

“Сталіна на іх няма!”. ЖЭСаўцы завалілі спілаваным дрэвам любімыя градкi пенсіянеркі

|

Непрыемная сітуацыя адбылася на вуліцы Ажэшкі ў Гродне. У двары аднаго са старых дамоў супрацоўнікі ЖЭС №1 праводзілі планавую спілоўка дрэў, якія пацярпелі ад урагану. Адно спілаванае дрэва яны кінулі на градкi мясцовай пенсіянеркі і сышлі. Засмучаная баба Зiна ледзь не плакала, калі ўбачыла, ува што ператварылі яе старанні.

Хакейны “Нёман” правядзе сустрэчу з заўзятарамі

|

Традыцыйна напярэдадні новага сезона ХК “Нёман” правядзе сустрэчу са сваімі заўзятарамі. 26 ліпеня ў 19.00 у зале прэс-канферэнцый Лядовага палаца спорту кожны заўзятар зможа задаць пытанне як кіраўніцтву, так і гульцам каманды.

Іракез гарадзенца завочна стаў лепшай прычоскай Dandy Bus Tour

|

Віктар проста праходзіў міма аўтобуса, дзе стрыглі людзей, і нікога не чапаў. Але яго зачапіў крык з натоўпу: “Гэй ты, ідзі сюды, мы прыбярэм твае доўгія валасы!” У выніку хлопец стаў зоркай не толькі горада, але і ўсёй Беларусі. Яго фрызура завочна стала лепшай у праекце Dandy Bus Tour.

Нікога не шкадуюць і ўсіх робяць моднымі. У Гродна прыехала цырульня на колах Dandy Bus Tour

|

Цырульня на колах Dandy Bus Tour, якая падарожнічае па ўсёй Беларусі, прыехала ў Гродна 19 ліпеня. Маладыя, але ўжо вопытныя майстры робяць стрыжкі абсалютна бясплатна кожнаму, хто запішацца. Забаўляць гарадзенцаў прыехаў таксама папулярны вядучы Андрэй Бонд.

Фотафакт: у цэнтры Гродна дзеці выйшлі абдымаць мінакоў

|

Другі дзень запар незвычайную акцыю на плошчы Савецкай ладзяць гарадзенскія дзеці. Яны проста падыходзяць да мінакоў і абдымаюцца.

У Гродне з’явілася копія галівудскай Алеі зорак

|

У кінатэатры “Чырвоная зорка” 19 ліпеня адкрылі Алею зорак сусветных знакамітасцяў. Усяго зорак дзесяць: дзевяць з імёнамі людзей, якія не толькі зрабілi вялікі ўклад у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуліся з анкалагічным захворваннем ды здолелі перамагчы хваробу. Яшчэ адна зорка засталася пустой – для будучых знакамітасцяў.

У Гродне тралейбус пратараніў пяць прыпаркаваных аўтамабіляў

|

Тралейбус падбіў пяць легкавых аўтамабіляў, прыпаркаваных уздоўж правай абочыны па вуліцы Гаспадарчай, каля “Малочнага міру” і БЦ “Марро”. Здарэнне адбылося 19 ліпеня ў 9.45, піша autogrodno.by.

Pokemon Go у Гродне: як маладыя гарадзенцы ловяць кішэнных монстраў

|

Хутка апрануўшыся, яны выскокваюць з дому і нясуцца кудысьці па вуліцы, не адрываючы вачэй ад смартфона. Здабыча чакае, але важна паспець злавіць яе першым. Гэта ўсё аб гульцах у Pokemon Go. Гульня, якая выкарыстоўвае дапоўненую рэальнасць, за лічаныя дні стала папулярнай ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Гродне.