Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

|

Самакіраванне Падляшскага ваяводства плануе весці перамовы з Міністэрствам замежных спраў Польшчы наконт таго, каб увесці ў рэгіёне бязвізавы рух для турыстаў з Беларусі. Пра гэта ішла гаворка 7 кастрычніка на сустрэчы з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама і гродзенскіх турыстычных фірм ды арганізацый. Сустрэча прайшла ў адным з беластоцкіх гатэляў, за закрытымі дзвярыма – журналістаў туды не пусцілі, піша bialystok.wyborcza.pl.

Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”

|

14-16 кастрычніка РГМА “Грамадзянскі Форум” ў трэці раз запрашае ўдзельнікаў на штогадовы летнік “Freedom Хутар”. Тэмы гэтага года – “Палітыка. Правы чалавека”.

Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

|

Уласнікі кіёскаў на беластоцкім аўтавакзале мусяць у бліжэйшыя дні разабраць свае даўнія працоўныя месцы. Неўзабаве, каля 10 кастрычніка, пачнецца мантаж імправізаванага часовага вакзала. А ў канцы месяца сённяшні будынак, якому акурат споўнілася 30 гадоў, пачнуць разбураць. Новы вакзал мае адкрыцца ў чэрвені 2017, піша poranny.pl.

Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна

|

Ноччу 7 кастрычніка здарыўся пажар у адной з кватэр па вуліцы Савецкай. Ратавальнікаў выклікала жанчына, якая ўбачыла дым у вокнах суседскай кватэры, паведамілі ў прэс-службе МНС.

На вуліцы Пушкіна згарэла Audi A6 (ВІДЭА)

|

На вуліцы Пушкіна ўвечары 6 кастрычніка цалкам згарэў аўтамабіль. У момант задымлення за рулём Audi A6 знаходзілася жанчына з дзіцём.

У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна

|

У 2017 годзе колькасць чыгуначных спалучэнняў у суседнім з Гродзеншчынай рэгіёне Польшчы мае павялічыцца больш чым на палову. Цягнікоў з Беластока да Кузніцы будзе не два ў суткі, а ажно пяць. І не выключана, што іх канчатковай станцыяй стане Гродна, піша bialystok.wyborcza.pl.

Рэквіем па “Гарачым Хлебе”. Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік

|

10 год таму, ранкам 6 кастрычніка 2006 г., па загаду гродзенскіх уладаў быў знасены адзін з найцікавейшых міжваенных дамоў нашага горада. Утульна размешчаны на куце вуліц 17 верасня ды Горкага ён сустракаў гродзенцаў смачным пахам гарачага свежага хлеба, фарміраваў пачатак квартала так званай Залатой Горкі – месца, дзе заканчваўся горад у першай палове ХХ ст. 

Гарадзенскія майстэрні ведаў – Раўнд ІІ. На якія заняткі можна запісацца?

|

9 кастрычніка ў Гродне адбудуцца чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў. На гэтых сустрэчах жыхары горада змогуць наведаць 7 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі.

У Гродне ў час рамонту аўто ў гаражы загарэўся бензін: два мужчыны атрымалі апёкі твару, рук і ног

|

Пажар у гаражным кааператыве “Вішнявец” на Індурскай шашы здарыўся ў панядзелак, 3 кастрычніка, каля 12.05. У прыватным гаражы ў час рамонту аўто загарэўся бензін, паведамілі ў прэс-службе МНС.

“Чорны пратэст” у Беластоку: 1,5 тысячы чалавек прайшло ў маўклівым маршы

|

“Мы не падтрымліваем аборты. Мы хочам свабоды і павагі”, – казалі мітынгоўцы. Жанчыны і мужчыны паўдзельнічалі ў агульнапольскім жаночым пратэсце, піша poranny.pl.