На Гарадзеншчыне за год зачыняць альбо рэарганізуюць 25 установаў адукацыі
Яны прызнаныя неперспектыўнымі.
На сёння рыхтуюцца да закрыцця 2 дзіцячых дома, 12 малакамплектных сярэдніх школ, 3 садка.
8 установаў адукацыі плануецца рэарганізаваць.
Яны прызнаныя неперспектыўнымі.
На сёння рыхтуюцца да закрыцця 2 дзіцячых дома, 12 малакамплектных сярэдніх школ, 3 садка.
8 установаў адукацыі плануецца рэарганізаваць.
Першы панэльны дом у “Паўднёвым-5” будзе гатовы ў лютым. Туды заселяць семьі з пяццю, чатырма і трыма дзецьмі з чаргі Ленінскага раёна, піша vgr.by.
Па новых правілах будаваць кватэры па льготным крэдыце змогуць маладыя сем’і, якія маюць як мінімум двух дзяцей. Астатнім давядзецца разлічваць на камерцыйныя крэдыты, уласныя зберажэнні альбо карыстацца арэндным жыллём.
Тэматычная вечарына для аматараў чаю пройдзе ў гарадзенскім антыкафэ “Жывы час” у пятніцу 17 студзеня. Удзельнікі пазнаёмяцца з рознымі гатункамі гарбаты: ад масавых да элітных.
“Гродна Азот” пачынае грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе рэканструкцыі цэха аміяка.
“Твой стыль” шчыра віншуе са святам усіх сваіх чытачоў, якія святкуюць Божае Нараджэнне па юліянскім календары!
Акустычны канцэрт пройдзе ў рэстаране “Тапаз” 19 студзеня. Выступяць таксама гурты “Сенька Паліцай” (Камянец) і “Утки” (Гродна).
Пра што пісаў “Твой стыль” у мінулым годзе, што хвалявала нашых аўтараў і чытачоў, што здарылася ў горадзе і рэгіёне – каб падрыхтаваць гэтую падборку, мы пераглядзелі ўсе публікацыі на нашым сайце за 2013 год. Паколькі здарылася ў мінулым годзе нямала, прэзентуем вынікі года ў дзвюх частках.
Ужо традыцыйна навучэнцы лабараторыі ракетна-касмічнага мадэлявання ў ваколіцах навагодніх святаў запусцілі на стадыёне “Нёман” ракеты ў выглядзе навагодніх персанажаў. Снегавік, Дзед Мароз, елачка ды іншыя адмыслова дэкараваныя ракеты ўздымаліся на вышыню каля 150 метраў.
Пра што пісаў “Твой стыль” у мінулым годзе, што хвалявала нашых аўтараў і чытачоў, што здарылася ў горадзе і рэгіёне – мы пераглядзелі ўсе публікацыі на нашым сайце ды выбралі, на наш погляд, самае важнае. Паколькі здарылася ў мінулым годзе нямала, прэзентуем вынікі года ў дзвюх частках. Першая – ад студзеня да чэрвеня 2013.
“Твой стыль” віншуе сваіх чытачоў з надыйшоўшым Новым годам! Дзякуй за тое, што ў мінулым годзе Вы былі з намі. Мы будзем старацца і ў новым 2014 годзе заставацца цікавымі для вас. Мы заўсёды радыя вашым водгукамі, каментарам, прапановам і лістам – чакаем зваротнай сувязі.
Здзяйснення пастаўленых мэтаў, поспехаў ва ўсіх справах, шчасця і здароўя! Толькі добрых людзей навокал! Заставайцеся ў “Стылі”!