Зімовы Гродна ў аб’ектыве Вольгі Анціпавай
Надыход зімы дадаў клопатаў гарадзенскім аўтамабілістам і камунальшчыкам. А вось для фатографаў гэта пара для прыгожых фотаздымкаў!
Надыход зімы дадаў клопатаў гарадзенскім аўтамабілістам і камунальшчыкам. А вось для фатографаў гэта пара для прыгожых фотаздымкаў!
Да канца гэтага тыдня тэмпература паветра будзе трымацца каля 0°C, а затым крыху пацяплее.
Праект “Постаці” гэта серыя відэаінтэрв’ю з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Заходняй Беларусі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. У пачатку лістапада выйшаў дыск “Постаці 2”, прэзентацыя якога хутка адбудзецца ў Гродне.
Праект VKL3D.COM стварыў мінчук, які працуе тэхнічным дызайнерам у сферы IT. У межах праекта ён стварае падрабязныя 3D-мадэлі страчаных беларускіх замкаў. Хаваецца віртуальны дойлід пад псеўданімам Ахрэм Белабровік.
У межах праекта “Музыка гарадзенскіх вуліц” мы стараемся запісваць большасць цікавых музыкаў, што наведваюць Гродна. Так, у кастрычніку да нас прыязджаў мінскі гурт Navi, які з радасцю прыняў удзел у праекце. Глядзіце відэа, знятае на новай гарадзенскай арт-пляцоўцы!
“За 9 месяцаў бягучага года 69 службовых асобаў органаў улады і кіравання, дзяржаўных установаў, арганізацый і прадпрыемстваў здзейснілі злачынствы карупцыйнай накіраванасці” – цытуе прэзідэнта БЕЛТА. За што яшчэ прэзідэнт крытыкаваў 14 лістапада ўлады Гарадзеншчыны?
У Гродне адчыняюцца бясплатныя курсы беларускай мовы “Моваведа” для ўсіх, хто хоча навучыцца размаўляць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці. Адчыняе курсы сам Аляксей Шэін – арганізатар курсаў “Моваведа” ў Мінску.
Выстава стрыт-фатаграфій “Шум вуліц” гэта светапогляд гарадзенскіх фатографаў, злучаных адным жанрам і адным горадам. Аўтары: Ілля Гялей, Аляксандр Саенка, Яўген Кандратовіч, Аляксей Бібікаў і Віталь Дзярнейка, аб’ядналіся, каб паказаць у сваіх фотаздымках жыццё вуліц у простых, сумленных, жывых гарадскіх момантах.
Паведамленне пра падзенне хлопчыка на жалезабетонную апору маста паступіла на “101” гарадзенскім выратавальнікам ад сябра хлопца 9 лістапада ў 14.44.
Здымкі адбыліся 8 лістапада ў час здымак кліпа. Былі затрыманыя ўсе музыкі, а таксама ўсе, хтодапамагаў ім у працы над кліпам, у тым ліку гісторык Ігар Мельнікаў.