Клуб для тат адкрыўся ў Ваўкавыску

|

У клуб “Разам з татам” мужчыны прыходзяць, каб навучыцца дапамагаць сваім дзецям, якія рыхтуюцца да школы альбо нядаўна сталі школьнікамі.

Кіёскі “Інтаксу” пераехалі на лецішча

|

Добра знаёмыя гараденцам шапікі фірмы “Інтакс”, дзе можна было набыць квіткі на мікрааўтобусы ў Польшчу і па іншых міжнародных маршрутах, зніклі з прывакзальнай плошчы з пачаткам яе рэканструкцыі.

“Твой стыль” шукае аўтараў

|

“Твой стыль” шукае новых аўтараў у Гродне і па ўсёй Гарадзеншчыне. Калі табе цікава далучыцца да нашай каманды і ўнесці свой уклад у развіццё праекта – станавіся нашым карэспандэнтам!

Пьянога за рулём спынілі і здалі ДАІ іншыя кіроўцы

|

Узровень алкаголю ў гарадзенскага кіроўцы ў 7 разоў перавышаў дапушчальны ўзровень.

Да ягоных неадэкватных паводзін на дарозе не засталіся абыякавымі іншыя ўдзельнікі дарожнага руху і, магчыма, уратавалі нечыя жыцці.

Гарадзеншчына мае найлепшы ў Беларусі патэнцыял выкарыстання энергіі ветру, вады і сонца

|

Паводле Нацыянальнай праграмы развіцця мясцовых і аднаўляльных крыніц электраэнэргіі, да 2015 года Гродна павінна 35,8% патрэбаў у энэргіі пакрываць з уласных крыніц, Гродзенская вобласць – 30,7%.

У Беларусі даражэе хлеб

|

З 5 кастрычніка на 10% павялічваюцца максімальныя адпускныя кошты хлеба і булачных вырабаў ніжняй цэнавой групы.

Жыхары Гарадзеншчыны найбольш карумпаванымі лічаць ахову здароўя і адукацыю

|

Вынікі сацыялагічнага апытання на тэму карупцыі агучыў пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў на нарадзе, прысвечанай супрацьдзеянню карупцыйным злачынствам.

“Гродна Азот” у чаканні вырашэння свайго лёсу

|

Пра гатоўнасць дзяржавы прадаць 25% акцый + адну акцыю (блокпакет) гродзенскага прадпрыемства заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Ад выбару ўладаў залежыць, якім чынам хімічны гігант будзе развівацца далей і наколькі хутка будзе пабудаваны азотны комплекс.

Хакеісты “Нёмана” разграмілі “Ліду” з лікам 5:0

|

Гродзенская каманда застаецца першай у турнірнай табліцы чэмпіяната Беларусі і зноў на 7 ачкоў адарвалася ад “Юнацтва”.

Рух па вуліцы Будзёнага абяцаюць адкрыць 16 кастрычніка

|

Рэканструяваная вуліца пашырыцца да чатырох палос, а насупраць Польскага консульства з’явіцца прыпынак грамадскага транспарту.