Мацей Свішэўскі прадставіць у Гродне 2 выставы адначасова
Персанальныя выставы вядомага польскага мастака, прафесара Мацея Свішэўскага, адкрыюцца 25 красавіка ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і ў выставачнай зале.
Персанальныя выставы вядомага польскага мастака, прафесара Мацея Свішэўскага, адкрыюцца 25 красавіка ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і ў выставачнай зале.
Больш за 19 тысяч капелюшоў знойдзена ў пункце мытнага афармлення “Брузгі” ў часе дагляду фуры з Польшчы.
Пачынаем серыю публікацый, дзе будзем узгадваць перадачы радыё “Твой стыль” з мінулых гадоў. Сёння прапануем экскурс па гарадзенскіх кавярнях, зроблены нашымі карэспандэнтамі ў лютым 2010. “Марудна, нясмачна і дорага” – такая была іх выснова. Ці змянілася штосці за тры гады? Адкажыце ў апытанні!
Прадстаўляем чытачам “Твайго стылю” ўдзельнікаў першага гарадзенскага паэтычнага слэму, які пройдзе ў галерэі “Крыга” 24 красавіка.
«Погляд на Мір» — так называецца фотапленэр, які адбудзецца ў Мірскім замку і яго ваколіцах вясной 2013 года.
Праект абяцае стаць унікальным для аматараў жанру travel-фота.
Беларускія памежнікі затрымалі самую буйную за апошні час партыю кантрабандных смартфонаў Apple. Увечары 18 красавіка іх спрабаваў перавезці з Польшчы беспрацоўны гарадзенец.
Паводле прэс-службы Міністэрства абароны, каля 13.00 17 красавіка было выяўлена парушэнне паветранай мяжы Беларусі ў раёне Гродна.
У нашым конкурсе прыняло ўдзел дзевяць чалавек, усе яны даслалі правільныя адказы. Генератар выпадковых лічбаў выбраў аднаго пераможцу. Таксама публікуем правільныя адказы на пытанні.
Міжнародны фестываль “Хавайся ў бульбу – 2013” пройдзе 26-27 красавіка на тэрыторыі турбазы “Хімік”.
Першы гарадзенскі паэтычны слэм “Вясна. Кахай па-гарадзенску!” адбудзецца 24 красавіка ў галерэі “Крыга”. Змагацца за ўвагу і прыхільнасць чытачоў будуць вядомыя гарадзенскія аўтары: Ала Петрушкевіч, Анатоль Брусевіч, Святлана Куль, Ганна Аўчыннікава і іншыя.