Гродзенскія цыгарэты даплылі да Друскенік, але кантрабандыста затрымалі

|

У Друскеніках 25 лістапада з Нёмана вылавілі плот зроблены з  4800 пачак цыгарэт “Фэст”. Яго запусцілі з беларускага боку, а каб не згубіўся – прымацавалі да яго тры GPS-прылады. У ходзе аперацыі паблізу затрымалі 33-гадовага жыхара Вільнюса, які, як мяркуецца, меў вылавіць цыгарэты.

Гарадзенскага мастака Аляксандра Балдакова ўзнагародзілі прызом у 7000 еўра ад Белгазпрамбанка

|

Дыплом і чэк мастак атрымаў 27 лістапада на адкрыцці выставы “Мастакі Парыжскай школы – ураджэнцы Гродзеншчыны”, якую таксама арганізаваў Белгазпрамбанк.

Каб атрымаць шэнгенскую візу ў Гродне трэба будзе пацвердзіць наяўнасць грошай

|

З 1 снежня каб атрымаць шэнгенскую візу ў консульстве Польшчы ў Гродне трэба будзе прынесці даведку з працы або іншым чынам даказаць, што грошы на падарожжа за мяжу ёсць. Такі дакумент ужо даўно патрабуюць у консульствах у Брэсце і Мінску.

З цягнікамі з Гродна ў Кузніцу і Варшаву дагэтуль няма яснасці

|

Польскіх электрычак, якія курсуюць паміж Гродна і Элкам ды Малкіняй, а ў 2016 годзе маюць ездзіць да Варшавы, можа не быць у новым раскладзе польскай чыгункі, які будзе дзейнічаць з 13 снежня. Кампанія Przewozy Regionalne тлумачыць, што ўсё яшчэ чакае на адказ Міністэрства інфраструктуры наконт фінансавання.

Гарадзенец вырошчваў на пустыры за горадам 177 кустоў марыхуаны

|

Затрыманы ў пачатку кастрычніка за захоўванне і распаўсюджванне марыхуаны 36-гадовы гарадзенец паказаў следчым, дзе вырошчваў канаплю, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шэршэневіч.

Валанцёры і дзеці з Гарадзенскага хоспісу пакажуць у кірсе сацыяльны мюзікл

|

Мюзікл “Я-МЫ” прымеркаваны да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю (3 снежня) і Дня валанцёра (5 снежня). Напярэдадні адбудзецца акцыя з серыі “Падай руку дапамогі”.

Расія забараніла пастаўкі прадукцыі са Смаргонскага і Лідскага малаказаводаў

|

Рассяльгаснагляд з 7 снежня часова абмяжоўвае ўвоз у Расію прадукцыі пяці беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Іх прадукцыю расійскі бок прызнаў небяспечнай пасля інспекцыі, праведзенай у кастычніку 2015 года.

Начны цягнік з Беластока пераехаў невядомага чалавека каля “Белкарда”. Міліцыя просіць апазнаць загінуўшага

|

Электрычка “Малкіня-Беласток-Гродна” смяротна параніў невядомага мужчыну. Інфармацыя пра гэта паступіла ў міліцыю 3 снежня ў 00.42, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У Гродне ў Музеі Багдановіча прэзентуюць зборнік Зоські Верас “Пакуль рука пяро трымае. Успаміны, лісты”

|

Вечарына будзе прысвечана 124-й гадавіне з Дня нараджэння Максіма Багдановіча. У яе рамках пройдзе прэзентацыя зборніка, які ўклаў Міхась Скобла.

Другі TEDхYouth@Hrodna адбудзецца 12 снежня

|

12 снежня перад гарадзенскай публікай выступяць 7 маладых людзей, якія гатовы падзяліцца з вамі сваімі ідэямі і жыццёвым досведам. Уласна такую магчымасць прадстаўляе сабой удзел у канферэнцыі ў стылі TED.

 

TEDx – лакальнае мерапрыемства, якое ўключаецца ў сусветную ідэю канферэнцыі TED. У Гародні падзея адбудзецца ўжо ў другі раз.