Валанцёры і дзеці з Гарадзенскага хоспісу пакажуць у кірсе сацыяльны мюзікл

|

Гродзенскі дзіцячы хоспіс другі год запар ставіць мюзікл. Першая спроба – “Брыдкае качаня” – сабрала ў 2014 годзе больш за 200 гледачоў. Гэтым разам зменяцца акцёры, дэкарацыі і песні, але тэмы застаюцца тыя ж: развагі пра бар’еры, якія існуюць у грамадстве, развіццё унутраных талентаў кожнага і надзея знайсці сяброў.

 

Мюзікл скіраваны да гледачоў усіх узростаў. Прэм’ера адбудзецца 5 снежня ў 14.00 у Лютэранскай кірсе па вул. Акадэмічнай, 7а.

 

Таксама Гродзенскі дзіцячы хоспіс запускае серыю акцый “Падай руку дапамогі”. Яна будзе цягнуцца да канца навучальнага года ва ўсіх школах горада.

 

Першы флэшмоб адбудзецца ў чацвер, 3 снежня, у 12.30 на Савецкай плошчы ля Палацу тэкстыльшчыкаў. Каб ён адбыўся, патрэбна 140 чалавек, якія пакажуць вялікі лагатып хоспіса, які будзе сфатаграфаваны з вышыні птушынага палёту.

 

На фота – мюзікл 2014 года. Фота: Віталь Дзярнейка, TUT.BY