“Нёман” паказаў характар і абыграў “Славію”

|

Даўно “Нёман” не паказваў такога футбола на родным стадыёне, які паказаў у гульні са “Славіяй” 30 верасня. Гарадзенцы па ходзе матчу здолелі не толькі зраўняць лік, але і забіць яшчэ два галы.

40 тысяч прычын захаваць музей: як Янушу Парулісу ўтрымаць сваю ўнікальную калекцыю

|

Завiтаць выпадкова да Януша Паруліса – хiба што адна з лепшых неспадзяванак для турыстаў i самых гарадзенцаў: рэтра-атмасфера, настальгія, гісторыя горада ў мностве звычайных рэчаў. Зыркаеш па баках i не можаш спынiцца на чымсь адным. Візіт каштуе 2,5 рублі, але гэта дробязь, якая не ратуе музей ад продажу экспанатаў. З iмi пан Януш мусіць расставацца, каб утрымаць памяшканне.

Уваход толькі па картках. У школе №18 у Гродне запрацавала новая прапускная сістэма

|

Першая электронная прапускная сістэма ў гродзенскай навучальнай установе пачала працаваць 28 верасня. Цяпер усе вучні і работнікі школы №18 трапляюць ва ўстанову толькі па спецыяльных картках.

Зуброў з-пад Азёраў збіраюцца купіць расейцы і літоўцы

Перамовы на гэтую тэму прайшлі падчас міжнароднага семінара-дыскусіі, арганізаванага Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літвы. Літоўцы запрасілі ў Вільню сваіх калег з Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, каб абмеркаваць пытанні прыгранічнага супрацоўніцтва і абмяняцца вопытам у сферы канфіскацыі і перамяшчэння зуброў, піша grodnonews.by.

“Ляцеў больш за сотню”. Ля чыгуначнага вакзала п’яны ліхач бяспраўнік урэзаўся ў слуп

|

Ноччу 30 верасня адбылося ДТЗ ля вакзала ў Гродне. Як паведаміў чытач autogrodno.by, аўтамабіль ехаў з вуліцы Будзёнага, дзе, па словах відавочцы, ліхач здолеў разагнацца больш за 100 км/г. Як вынік – ён не справіўся з кіраваннем і, заехаўшы на бардзюр каля вакзала, урэзаўся ў слуп.

Пасля заўваг гараджаніна ў Гродне пачалі рамонт стэлы ў гонар 850-годдзя горада

|

Ужо два дні працягваецца рамонт стэлы ў Каложскім парку. Працы пачаліся пасля таго, як на прыём да старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова прыйшоў гараджанін Мар’ян Сянкевіч. Ён быў заклапочаны тым, што доўгія гады стэлу ніхто не рамантуе.

Музей Януша Паруліса запрашае гарадзенцаў на суботнік

|

Прыватны музей гісторыі Гродна Януша Паруліса 1 кастрычніка правядзе суботнік. У планах – навесці парадак на прылеглай да будынка тэрыторыі.

Яфім Шыфрын паеў у Гродне дранікаў і захапіўся прыгажосцю сінагогі

|

Расійскі гумарыст Яфім Шыфрын 28 верасня, перад тым як выступіць са сваёй праграмай у Гродзенскім драматычным тэатры, прагуляўся па горадзе, каб ацаніць яго прыгажосць. А яшчэ паеў дранікаў і зрабіў здымак на замкавай гары.

“Нёману” прыйшлося паднапружыцца, каб абыграць зборную “U20”

|

У Мiнску 29 верасня прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі, дзе зборная “U20” прымала гарадзенскі “Нёман”. У цяжкім паядынку перамогу атрымалі гарадзенцы. Вырашальную шайбу закінуў фінскі легіянер “Нёмана” Лакканен.

Аслы і сланы ва Універсітэце Амерыкі. Як выбары выкарыстоўваюць у навучальных мэтах

|

На ўваходзе ў адзін з карпусоў Універсітэта Амерыкі ў Вашынгтоне гасцей сустракаюць асёл і слон, расфарбаваныя ў колеры нацыянальнага сцяга. Гэтыя жывёлы даўно сталі эмблемамі двух наймацнейшых палітычных партый Злучаных Штатаў. Асламі пазначаюць дэмакратаў, а сланамі – рэспубліканцаў. Гісторыя іх супрацьстаяння ў прэзідэнцкіх выбарах вывучаецца у складзе курсаў кшталту паліталогіі і дзяржаўнага кіравання. А напярэдадні выбараў абмяркоўваецца і ў значна больш шырокіх колах.