За 7 секунд авертайма “Шахцёр” абыграў “Нёман”

|

Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” стартавалі ў чэмпіянаце з паразы. У Салігорску ў асноўны час каманды згулялі 3:3, але ўжо ў авертайме “Шахцёру” спатрэбілася толькі 7 секунд, каб вырваць перамогу ў “Нёмана”.

“Развітанне з летам” пройдзе ў Музеі гісторыі рэлігіі

|

Беларускi народны каляндар раскрывае перад намi светапогляд нашага продка, які адзначаецца глыбокім веданнем прыроды. На імпрэзе ў музеі, што пройдзе 9 верасня ў 19.00, асаблівая ўвага будзе нададзена летнім святам.

“Пабіліся. З кім не бывае”. У Гродне асуджаны ўпэўнены, што атрымаў 3 гады толькі за тое, што ён антыфашыст

20-гадовага гродзенца Максіма Ягнешка абвінавачвалі адразу па трох артыкулах: пагроза забойствам, адкрыты крадзеж маёмасці, спалучаны з гвалтам, не небяспечным для жыцця і здароўя пацярпелага, а таксама злоснае хуліганства, піша TUT.BY.

“Усё сваё роднае, беларускае”. У Гродне праходзіць выстава вінаграду

|

У Гродне на тэрыторыі Аграрнага ўніверсітэта з 8 верасня праходзіць найбуйнейшая выстава-кірмаш вінаграду. Сюды штогод з’язджаюцца лепшыя вінаградары з усёй Беларусі.

“Панк-рок быў накіраваны супраць усяго, што перашкаджала нам жыць!” – вялікае інтрэв’ю Алеся Дзянісава

Фронтмэн гурта «Dzieciuki» Алесь Дзянісаў распавядае для belsat.eu пра гарадзенскую панк-тусоўку 1990-х, працу настаўнікам гісторыі, разважае на тэму анархіі, грошай ды ўзгадвае сваю панкавую маладосць.

Эксперты пракансультуюць гарадзенскіх студэнтаў наконт размеркавання

|

Навучальны год толькі пачаўся, але для студэнтаў выпускнога курсу гэта не падстава расслабляцца. Хтосьці пойдзе шукаць працу, а камусьці трэба будзе прайсці працэдуру размеркавання. Каманда экспертаў Брацтва Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання (БОСС) гатовая дапамагчы выпускнікам і проста неабыякавым студэнтам, а таксама маладым спецыялістам, якія хочуць нешта змяніць у сваёй абавязковай адпрацоўцы, але не ведаюць як.

100 гадоў BMW: у Мюнхен на галоўнае свята паклікалі BMW Z4 з Гродна

|

Сёлета BMW адзначае свой ​​векавы юбілей. З гэтай нагоды 9 верасня ў Мюнхене пачнецца вялікае свята, куды едуць прыхільнікі маркі з усяго свету. Перад уваходам у галоўны музей вытворца выставіць толькі 100 аўтамабіляў сваіх фанатаў. Адбор доўжыўся год. Гарадзенскі BMW Z4 3.0 si E86 увайшоў у сотню лепшых і атрымаў афіцыйнае запрашэнне. Раніцай 8 верасня хлопцы адправіліся ў падарожжа.

Брытанцы хацелі перавезці ў Беларусь крадзены Audi, а беларус – крадзены ровар

|

Супрацоўнікі Падляшскага аддзялення Пагранічнай службы Польшчы затрымалі крадзены Audi і ровар Giant Terrago агульным коштам больш за 200 тыс. злотых (46 тыс еўра). Іх хацелі вывезці з тэрыторыі ЕС у Беларусь, паведаміла прэс-сакратар Пагранічнай службы Катажына Здановіч.

Упершыню гарадзенцы змогуць убачыць свет вачыма сабакі

Гарадзенскі фатограф Ян Хведчын прадставіў першы ў Беларусі фотапраект, у якім свет паказаны так, як яго бачыць сабака. Мэта праекта: прыцягнуць увагу да жывёл, якія знаходзяцца ў пункце часовага ўтрымання бездаглядных жывёл у Гродне.

Пачаўся Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Што запланавана ў Гродне?

|

З 16 па 22 верасня па ўсёй Еўропе праходзіць Тыдзень мабільнасці. У межах яго пройдуць мерапрыемствы па прасоўванні альтэрнатыўных аўтамабілю спосабаў перамяшчэння: ровара, каршэрынгу, пешай хады. У 2016 годзе тэма Тыдня – разумная і ўстойлівая мабільнасць. “ВелаГродна” таксама прымае ўдзел у міжнародных акцыях і прапануе гораду наступную праграму: