Гродна сустрэў удзельнікаў эстафеты “Бег Міру і Сяброўства”, якія бягуць праз усю Еўропу
У першы дзень восені Гродна стаў прыпынкам для ўдзельнікаў самай працяглай факельнай эстафеты ў свеце “Бега Мiру і Сяброўства”. За час знаходжання ў горадзе над Нёманам удзельнікі прабегу пабывалі ў гарадзенскіх школьнікаў на адмысловых уроках міру, а таксама наведалі святкаванне Дня ведаў у парку Жылібера.