У гарадзенскім ліцэі №1 прайшла юбілейная дваццатая лінейка
Там ліцэістаў чакалі традыцыйныя танцы і абліванні вадой, якія існуюць з самай першай лінейкі. Таксама кожны год ліцэй прымае ў сяброўскую сям’ю маладое папаўненне. У гэтым годзе – шэсць дзясятых класаў і два дзявятых.
Перад лінейкай ліцэісты пакідалі дырэктару пажаданні на новы навучальны год. Сярод іх: месяц свабоднай формы, паставіць курылку, правесці вясёлы год ці наогул адмяніць форму.
“Я абавязкова разгледжу просьбы і пажаданні ліцэістаў і ўсё, што ў маіх сілах, абавязкова выканаю”, – сказаў дырэктар.
Каб навучальны год быў лёгкім і цікавым, у ліцэістаў ёсць традыцыя – заходзячы ў ліцэй абавязкова дакрануцца рукой да ключа ведаў. Кожны год на першае верасня ключ гэты ліцэісты шукаюць, але сёлета ён быў на бачным месцы. Вось толькі закаваны ў ланцугі. Пасля шэрагу задач ліцэісты здолелі дастаць ключ і адкрыць школу на першыя заняткі.
align=”” width=”725″ height=”544″ >