“Нёман” дэкласаваў “Брэст”
Гарадзенскія хакеісты працягваюць радаваць сваіх прыхільнікаў. 29 кастрычніка гарадзенцы не пакінулі камня на камні ад абароны гасцей з “Брэста”.
Гарадзенскія хакеісты працягваюць радаваць сваіх прыхільнікаў. 29 кастрычніка гарадзенцы не пакінулі камня на камні ад абароны гасцей з “Брэста”.
Абсталяванне на гарадзенскім гарбарным заводзе маральна і фізічна састарэла, а выкіды ад яго вытворчасці пагражаюць здароўю гарадзенцаў.
Выступ найбольш яркіх гуртоў з піцерскага рок-клуба стане адметнасцю сёлетняга рок-фэстывалю “Тры шрубы”, які пачнецца ў суботу ў гарадзенскай філармоніі. Гісторыя фестываля пачалася ў 1999 г. Сёлетні фестываль будзе ўжо 14-м па ліку.
Гарадзенскія аўтамабілісты абураюцца дзеяннямі ўладаў, з-за якіх у горадзе ў час “пік” ужо другі дзень утвараюцца вялізныя коркі. 28 кастрычніка ў горадзе на рамонт быў зачынены мост па вул. Паповіча. У сувязі з гэтым аграмадная колькасць машын сканцэнтравалася на вуліцах, блізкіх да цэнтра горада.
Ксеракопія рэдкага выдання ХVIII ст. у шыкоўным скураным пераплёце рыхтавалася ў якасці падарунка Аляксандру Лукашэнку кіраўніцтвам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Цёплыя словы і песні, малыя дзеткі і сівыя гарадзенцы, перапоўненая зала абласной бібліятэкі – у такой абстаноўцы ўчора ў Гродне адбылася прэзентацыя дыску “Постаці”, які складаецца з відэаінтэрв’ю з людзьмі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай культуры.
Такую назву мае кірмаш, які пачне працаваць 31 кастрычніка ў сценах Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Чалавек на ровары выехаў на пешаходны пераход ды патрапіў пад колы аўтамабіля “КІА”, якім кіраваў настаўнік адной з лідскіх школаў. Замест таго, каб спыніцца, той паспяшаўся з’ехаць з месца здарэння, але ў хуткім часе вярнуўся, каб “замесці сляды”.
Да канчатковай…
Цягам 6 месяцаў па ўсіх абласцях Беларусі пройдзе серыя двухдзённых трэнінгаў «Сацыяльныя сеткі, мабільны офіс і іншыя магчымасьці інтэрнэту ў працы палітычных і грамадскіх актывістаў». Трэнінгі разлічаныя на базавы ўзровень ведаў.