У Гродне на дарогах вялізныя коркі
Даехаць ад Фартоў да пл. Савецкай учора ў раёне 18.00 можна было на таксі не менш як за 30-40 хв. Сёння чакаецца такая самая сітуацыя.
Перагрузка вуліц магла стаць учора адной з прычын аварыі ў раёне клуба “Пушкін”. Вялізны КрАЗ сутыкнуўся тут з “Мэрсэдэсам” (на здымку).
Рамонтныя працы на масце будуць доўжыцца да 19.00 у суботу.
>
“Разгрузіць” гарадзенскія вуліцы магло б будаўніцтва чацьвёртага маста. Будаўнікі паставілі ўжо па абодвух берагах Нёмана апоры і на гэтым будоўля пакуль скончылася…
Фота autogrodno.by