Непрызнаны Саюз палякаў дапаможа ахвярам паводкі

|

Непрызнаны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі хоча аказаць дапамогу сваёй краіне, для чаго арганізаваў збор сродкаў для ахвяр паводкі. Анжаліка Барыс на канферэнцыі ў Любліне заявіла, што суайчыннікі ў Беларусі ўжо сфармавалі групу для працы па зборы грошай.

У перыяд крызісаў кіраваць дзяржавай павінны эканамісты

|

Сёння ў Мінску прайшла прэзентацыя перадвыбарнай праграмы «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі», на якой было заяўлена, што прэтэндэнтам на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Беларусі ад АГП будзе Яраслаў Раманчук.

З’явіўся чарговы выпуск «Стылёвай кухні»

Амлета з ікрой, кошычкі з яек, яйкі па-англійску, ці пашот, яйкі заліўныя – самы стылёвы кухар «Твайго Стылю» распавядае, як згатаваць ажно 7 абсалютна розных страваў з яек!

Штотыднёвік з яек

Амлета з ікрой, кошычкі з яек, яйкі па-англійску, ці пашот, яйкі заліўныя – самы стылёвы кухар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая распавядае, як згатаваць ажно 7 абсалютна розных страваў з яек!

Куды падзеў шклозавод «Нёман» 100 млрд. рублёў дзяржаўнай дапамогі?

|

Зараз гэта высвятляе пракуратура Гродзенскай вобласці, якая ўзрушыла крымінальную справу ў дачыненні генеральнага дырэктара Ігара Бацяна і яго намесніка па эканоміцы Іны Клішэвіч. Ім інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.424 УК РБ.

Загінулі пад коламі аўто каля ўласнай хаты

|

У Дзятлаўскім раёне кіроўца наехаў на трох пажылых жанчын, якія сядзелі на лаўцы каля хаты. Дзе жанчыны ад атрыманых траўм памерлі.

Першая яхта на Аўгустоўскім канале

|

У мінулую суботу першая рачная яхта перасекла польска-беларускую мяжу на Аўгустоўскім канале, раней міжнародныя сплавы па канале арганізоўваліся толькі на байдарках. Дарэчы, турыстаў, якія жадаюць адправіцца ў падарожжа па гістарычным водным шляху ў камфортных умовах на яхце, значна больш, чым у спартанскіх «байдарачных умовах».

У кожным раёне – па 60 новых аграсядзібаў. Утопія?

|

Гаспадары многіх існуючых сёння ў вобласці агратурыстычных гаспадарак лічаць такія планы беларускіх уладаў утапічнымі. Сумняюцца ў іх рэальнасці і спецыялісты. Сёння на тэрыторыі Гарадзеншчыны працуе каля 175 аграсядзібаў. Да канца года іх колькасць па планах чыноўнікаў павінна вырасці ў 6 разоў!

На ліквідацыі агню працавалі 17 адзінак тэхнікі

|

Учора на Слонімскім ільнозаводзе адбыўся буйны пажар. Паведамленне аб здарэнні паступіла ад мясцовай жыхаркі, якая заўважыла ўзгаранне тарпы льнотрасты. Пажар быў патушаны на працягу гадзіны.

Гродна мае ўсе падставы атрымаць статут горада-музея…

|

У чым даўно ўпэўненыя самі гарадзенцы, а вось афіцыйна аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі: «Горад вельмі цікавы ў гістарычным плане, і ўсе музеі, якія там размяшчаюцца, маюць не толькі гарадскую, але і агульнарэспубліканскую значнасць».