З’явіўся чарговы выпуск агляду цікавых навін Гродзеншчыны
Якімі былі ўражанні ўдзельнікаў ад гарадзенскага Фестывалю маладзёвай журналістыкі? Гарадзенскі аэрапорт стане міжнародным? У Гародні абіралі самую прыгожую “Беларусачку-2010”.
Якімі былі ўражанні ўдзельнікаў ад гарадзенскага Фестывалю маладзёвай журналістыкі? Гарадзенскі аэрапорт стане міжнародным? У Гародні абіралі самую прыгожую “Беларусачку-2010”.
Каля тысячы подпісаў сабралі актывісты кампаніі “Гавары праўду!” за наданне імя Васіля Быкава адной з вуліц ці плошчы Гродна. Аднак падчас вядомага ператрусу каля трохсот подпісаў канфіскавалі.
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч хутчэй за ўсё будзе адбываць пакаранне ў выпраўленчай калоніі ў Івацэвічах.
Сёлета Беларуская чыгунка пачне прадаваць квіткі праз Інтэрнет. Пакуль on-line на цягнікі Беларускай чыгункі можна толькі браніраваць квіткі.
31 мая Аб’яднаная грамадзянская партыя зробіць канчатковы выбар паміж старшынём партыі Анатолем Лябедзька і яго намеснікам эканамістам Яраславам Раманчуком для прадстаўлення партыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Лідскі завод гарадскіх аўтобусаў па дакументах выпусціў машын амаль на тысячу больш, чым насамрэч. Віртуальны прыбытак склаў больш чым 22 мільярды рублёў.
Пакуль аўтарка “Амурных гісторыяў” на радыё “Твой Стыль” распавядала лав сторы знакамітых гарадзенцаў, яна паціху набіралася жыццёвай мудрасці ў стасунках ад дасведчаных людзей. І вось маем – Інга выйшла замуж і такім чынам стала гераіняй сваёй жа праграмы.
Дзяржаўным ворганам у Беларусі абмяжуюць доступ да інфармацыі. Да таго ж упершыню правайдэраў прымусяць абмежаваць доступ да інфармацыі карыстальнікаў па запыце апошніх.
Самыя цікавыя фотаздымкі і відэа з майстар-класаў, культурнай і канцэртнай праграмы другога дня Фестывалю маладзёвай журналістыкі ў Гродне глядзіце ў нашай новай мультымедыйнай прэзентацыі.
Першую фабрыку ў Беларусі па выпуску джынсавай вопраткі пабудуюць у Гродна.