“Ён быў стылёвым ва ўсім”. Мінула 2 гады, як загінуў Юрка Гумянюк
Вечар памяці гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка адбыўся ў Гродне 16 студзеня. Узгадаць творцу прыйшлі гарадзенскія літаратары, мастакі, а таксама з Беластоку прыехаў даўні сябра паэта Алесь Аркуш. 19 студзеня мінула два гады, як трагічна загінуў Юры Гуменюк.