Гродзенскія мядзведзі папрачыналіся

|

У гродзенскім звярынцы выйшлі з зімовай спячкі мядзведзі-барыбалы Грыбас і Брусніка. Усе жывёлы, якія былі ў звярынцы ў спячцы, ужо павыходзілі з зімовага сну.

Супрацоўнікі пракуратуры падзяліліся з вязнямі кніжкамі

|

Пракуратура Гродзенскай вобласці сабрала кнігі для вязняў папраўчых установаў.

На Кабяка былі пашкоджаныя адразу пяць машын

|

У выніку ланцуговай аварыі ў Гродне пацярпела адразу пяць аўтамабіляў.

Вольскі з “Белай яблыняй грому” ў Гродне

|

Праграму на вершы беларускіх класікаў Лявон Вольскі прэзентуе ў Гродне 25 красавіка. Гэта першы канцэрт у рэгіёне пасля двух аншлагавых выступаў Вольскага ў Мінску.

Паліва зноў падаражэе

|

Ад заўтра кошты на паліва падвысяцца на 10-10,5%. Гэта ўжо другое падаражэнне за месяц.

Акрамя таго, адменена абмежаванне на разавую запраўку дызельным палівам на памежных АЗС.

Гродзенцы набываюць квіткі празапас

|

У гродзенскіх шапіках “Белсаюздруку” назіраецца падвышаны попыт на праязныя білеты і квіткі на праезд у грамадскім транспарце. Па словах прадаўшчыцы аднаго з шапікаў каля чыгуначнага вакзала, асаблівага ажыятажу чакаюць заўтра.

Дабрачынны канцэрт у кірсе

|

У гродзенскай лютэранскай кірсе адбудзецца акустычны рокавы канцэрт. Квіткі на канцэрт прадавацца не будуць – аднак чакаецца, што слухачы пакінуць нейкія грошы ў якасці ахвяравання для кірхі, будынак якой будзе рэстаўравацца.

Выйшла аўдыёкніга беларускага паэта з польскага Падляшша

|

У Беластоку выдалі дзвюхмоўную аўдыёкнігу з выбранымі вершамі Віктара Шведа, аднаго з найбольш вядомых беларускамоўных аўтараў у Польшчы. Дыск будзе даступны найперш у бібліятэках, у тым ліку на Гродзеншчыне.

Чаму не працавалі банкаўскія карткі

|

Амаль гадзіну ў Гродне немагчыма было скарыстацца пластыкавымі карткамі – ні ў інфакіёсках, ні банкаматах. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, на які спасыліся банкі па ўсё краіне, паведаміў, што свядома спыніў сістэму.

Шпацыр па Гародні 25 сакавіка

|

25 сакавіка ў Гродне адбудзецца бясплатная экскурсія “Шпацыр па Беларускай Гародні”.