Гарадзенцы ўбачаць “Жаночы кантэкст” мастака Грыневіча
“Жаночы кантэкст 2” прадставіць у Гродне мастак Сяргей Грыневіч 16 красавіка. Падобная выстава, якая ладзілася мінулай вясной у Менску, мела значны поспех у гледачоў.
“Жаночы кантэкст 2” прадставіць у Гродне мастак Сяргей Грыневіч 16 красавіка. Падобная выстава, якая ладзілася мінулай вясной у Менску, мела значны поспех у гледачоў.
У Гродзенскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы з’явілася палічка для буккросінгу. Адмысловых лэйблаў кніжкі для абмену пакуль не маюць, каб была магчымасць рэгістраваць іх на сайце аматараў буккросінгу. Але супрацоўнікі бібліятэкі заахвочваюць гараджан актыўна карыстацца палічкай, каб развіваць рух буккросінгу ў Гродне шырока.
Гудзевіцкі этнаграфічны музей падрамантуюць за кошт сродкаў беларуска-польскага праекта “Падарожжа ў этнаказку”.
Каля трохсот яек з фарфору, дрэва, шкла, металу, пап’е-машэ і нават ракушкі будуць прадстаўленыя на выставе “Радасць Вялікадня”, адкрыццё якой адбудзецца заўтра 6 красавіка.
Гарадзенскія каталікі ў чарговы раз прайшлі ўрачыстай працэсіяй па вуліцах Гродна на Вербную нядзелю 1 красавіка. На працэсію моладзь падрыхтавала вялікія вербы з хваёвых дрэваў, упрыгожаныя штучнымі кветкамі, стужачкамі і малюнкамі.
Гродзенскі драмтэатр пакажа спектакль “Палёт над гняздом зязюлі” ў Пецярбургу падчас Міжнароднага тэатральнага фестываля краін СНД і Балтыі “Сустрэчы ў Расіі”.
“Гарадзенская бібліятэка” выпусціла з друку кнігу ліставанняў паэткі Ларысы Геніюш. Выданне змяшчае 420 лістоў паэткі, 366 з якіх публікуюцца ўпершыню.
Невялікі віртуальны тур стаў магчымым дзякуючы гродзенскаму фатографу Івану Цыркуновічу, які зрабіў чатыры панарамы касцёла.
Напярэдадні пачатку новага футбольнага сезону і чэмпіяната Беларусі славацкі футбаліст Іван Пеха вярнуўся ў гродзенскі “Нёман”, з якім падпісаў гадавы кантракт. У канцы мінулага сезона, у якім “нёманцы” занялі 8-е месца, славацкі абаронца каманду пакінуў. Чаму гулец вярнуўся ў Гродна, Іван Пеха распавёў у інтэрв’ю champ.by.
ХІ Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” распачнецца ў Гродне 22 лютага. Як склалася традыцыйна, розныя мерапрыемствы Фестывалю расцягнуцца на тыдзень.