Гродзенцы на дзіцячым “Еўрабачанні”
Паводле вынікаў адборачнага туру рэспубліканскага дзіцячага конкурсу “Песня для Еўрабачання” ў паўфінале будуць удзельнічаць 5 маленькіх выканаўцаў з Гродна.
Паводле вынікаў адборачнага туру рэспубліканскага дзіцячага конкурсу “Песня для Еўрабачання” ў паўфінале будуць удзельнічаць 5 маленькіх выканаўцаў з Гродна.
Сёння адбылося адкрыццё выставы конкурса-агляду дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей 2009”.
Палова сёлетніх выпускнікоў Гродзенскага медуніверсітэта застанецца працаваць у Гродзенскай вобласці, а палову накіруюць на размеркаванне ў Брэскую і Мінскую вобласці.
Вечарына “Подых вясны” адбудзецца 26 сакавіка у Новым замку.
10 новых маршрутаў па Гродна распрацуюць у гэтым годзе турыстычныя фірмы горада.
Паводле распараджэння Гродзенскага гарвыканкама парк імя Жылібера стаў зонай цвярозасці. Піва тут піць забаронена.
Сёння спаўняецца 91 год з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйна гэтая дата ў Беларусі не адзначаецца, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі. Упершыню гэтае свята адзначалася ў Гродна 90 гадоў таму.
23 сакавіка адбылася святочная цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гарадскога конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2008 года”. Узнагароды, якія ўручаюцца яго лаўрэатам, мяняюцца штогод.
На мінулым тыдні па запрашэнні гродзенскага кінаклуба “Rе-анімацыя” нямецкая кінагрупа CHAOS і A.K.A.S паказала нямецкае эксперыментальнае кіно.
Кіраўніцтва ААТ “Мастоўдрэў” і дырэктар прадпрыемства Сяргей Асосаў асабіста адмаўляюцца выконваць прадпісанне Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, паводле якога працоўным павінны вярнуць незаконна ўтрыманыя грашовыя сродкі.