Гродзенцы на дзіцячым “Еўрабачанні”

|

Песні Магаммеда Асланава, Дыяны Гузіной, Уладыслава Лоўгеня, Алы Наймовіч, Дар’і Шульгіной былі адабраныя ў ліку 17 удзельнікаў паўфіналу з 63 заявак, дасланых на конкурс.

Да ўдзелу дапускаліся аўтары і выканаўцы песен, якім на момант падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу павінна быць не менш як 10 гадоў, а на момант правядзення міжнароднага конкурсу – не больш за 15.

Песня павінна складацца з вершаў на рускай або беларускай мовах і музыкі, якія ніколі не былі камерцыйна рэалізаваны, агучаны ці публічна выконваліся.

Паўфінальны канцэрт дзіцячага конкурсу “Песня для Еўрабачання” адбудзецца ў чэрвені. У фінал, які пройдзе ў верасні, трапіць не больш за 10 кампазіцый.

Пераможца фіналу вызначыцца па выніках тэлефоннага галасавання тэлегледачоў і галасавання прафесійнага журы.

Дзіцячае “Еўрабачанне-2009” адбудзецца ў Кіеве 21 лістапада.

Паводле naviny.by