Гарадзенскі кантралёр пра сваю працу: «Спачатку плакала вечарамі. А потым перастала прыносіць дадому свае крыўды»

|

Прадстаўнікі адной з самых стрэсавых прафесій распавялі журналісту «Камсамолкі», як яны з аднаго погляду, кінутага ў салон тралейбуса, вылічаюць зайцоў.

Марыхуану – можна, цалавацца – не. Сем карцінак з Дэнвера

|

“Хай, мэм! Навошта столькі фота?” – аклікае цікаўны цёмнаскуры хлопец, што сядзіць на парапеце насупраць Капітолія. Усміхаюся, іду далей і чарговы раз націскаю кнопку. Па-першае, добра памятаю, наказ доктара Воланда “ніколі не размаўляць з незнаёмцамі”, па-другое, ужо ўкладаю ў галаве расповед з “каларадскімі карцінкамі”. Бо і праўда, ці ж калі думала, што акажуся за Скалістымі гарамі і пабачу адзін з загадкавых штатаў Амерыкі на ўласныя вочы? А яны, гэтыя вочы, шчыра сказаць – разбягаліся. Як мінімум – па сямі напрамках.

Вітаўт прайшоў па Маскве. Беларускі дуобус паўдзельнічаў у парадзе сталічных тралейбусаў

|

Штогадовы парад тралейбусаў прайшоў 1 кастрычніка ў Маскве. Сёлета ў калоне электрамашын па сталіцы Расіі ўпершыню прайшоў эксперыментальны дуобус “Белкамунмаша”, названы ў гонар князя Вітаўта. Дуобус БКМ 43303А VitovtMAX, у адрозненні ад звычайных тралейбусаў ці электробусаў, мае ўбудаваны дызельны рухавік, што можа круціць генератарную ўстаноўку. У Маскве VitovtMAX ад пачатку лета праходзіць тэставанне і выкарыстоўваецца на камбінаваных маршрутах, дзе часткова адсутнічае кантактная сетка.

Лятаюць амаль каля Бога і моляцца на крылаты крыж: жыццё кадэтаў Ваенна-паветранай акадэміі ЗША вачыма старонняга наведвальніка

|

Акадэмія ваенна-паветраных сіл ЗША (United States Air Force Academy) месціцца ля гарадка Каларада-Спрынгс (Colorado Springs), пару гадзін дарогі ад Дэнвера. Па метэаралагічных умовах і наяўнасці вольнай паветранай прасторы гэта месца найбольш адпавядае лётным заняткам у любы сезон. Штогод каля 1200 кадэтаў, сярод каторых 150 дзяўчат, прыходзяць сюды, каб праз 4 гады выйсці са званнем другога лейтэнанта ВПС і звязаць сваё жыццё з небам.

Аслы і сланы ва Універсітэце Амерыкі. Як выбары выкарыстоўваюць у навучальных мэтах

|

На ўваходзе ў адзін з карпусоў Універсітэта Амерыкі ў Вашынгтоне гасцей сустракаюць асёл і слон, расфарбаваныя ў колеры нацыянальнага сцяга. Гэтыя жывёлы даўно сталі эмблемамі двух наймацнейшых палітычных партый Злучаных Штатаў. Асламі пазначаюць дэмакратаў, а сланамі – рэспубліканцаў. Гісторыя іх супрацьстаяння ў прэзідэнцкіх выбарах вывучаецца у складзе курсаў кшталту паліталогіі і дзяржаўнага кіравання. А напярэдадні выбараў абмяркоўваецца і ў значна больш шырокіх колах.

Вечарынка з Клінтан, Трампам і ўсімі астатнімі. Як уся Амерыка глядзіць перадвыбарчыя дэбаты

|

Вечар панядзелка 26 верасня Амерыка правяла ў назіраннях за прэзідэнтскімі дэбатамі. Традыцыйна пад час такіх тэлетрансляцый людзі збіраюцца ў кавярнях ці барах, альбо ладзяць вечарынкі – “дэбат паці” – дома і запрашаюць сяброў. Сёлетнія дэбаты адметныя тым, што апроч тэлевізійнай, мелі трансляцыю ў Facebook, YouTube і Twitter. Паводле папярэдніх ацэнак, агульная колькасць праглядаў трансляцый склала каля 100 млн. Са Злучаных Штатаў Амерыкі піша карэспандэнт “Твайго стылю” Ірына Новік.

“Кажуць – яна ведзьма, але яна патрэбна Амерыцы”. Чаму прафесарка Шэрман раіць прагаласаваць за Хілары

|

Упершыню ў гісторыі Злучаных Штатаў жанчына-кандыдатка ў прэзідэнты мае рэальныя шанцы на перамогу ў выбарах. Супрацьстаянне рэспубліканцаў і дэмакратаў абвастраецца такім чынам яшчэ і гендарным супрацьстаяннем. Трамп – такі “просты свойскі мужык”, Хілары – строгая і патрабавальная “ведзьма”. Прафесарка Элізабет Шэрман, выкладоўца American University і дырэктарка Center for Women in Politics and Public Policy падзялілася сваім бачаннем сітуацыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

“Што стала з маёй Амерыкай?” Знакаміты аналітык і “прынц апытанак” Джон Зогбі пра выбары і тых, хто стварае новую рэальнасць

|

Прагнозы Джона Зогбі (John Zogby) па прэзідэнцкіх выбарах былі самымі дакладнымі напрацягу апошніх пяці кампаній. Ён аўтар прызнанай у свеце інтэрактыўнай методыкі правядзення перадвыбарных апытанак, яго кнігі аб палітычных зменах у Амерыцы і ўплыве на іх новага пакалення сталі бэстсэлерамі. У 1996 годзе ён прадказаў вынікі выбараў з дакладнасцю да знака пасля коскі. Пра тое, чым скончацца сёлетнія выбары, ён кажа: “Я не ведаю”. Амерыка, на яго думку, змяняцца так дынамічна, што рабіць прагнозы становіцца няўдзячнай справай.

Міленіялы і Ярмошына. Што амерыканцам добра, таго Цэнтрвыбаркаму не зразумець

|

Пра тое, што Лідзія Ярмошына не ведае, навошта патрэбны сацыяльныя сеткі, старшыня ЦВК асабіста заявіла на ўсю краіну, а мо і на ўвесь свет: “Вот я, например, совершенно не представляю, зачем нужны социальные сети. Совершенно не понимаю… Поэтому для меня это представляется как нечто бесполезное, надуманное и такое вот понтовое, что свойственно только молодежи”. Найбольш актыўнымі выбаршчыкамі яна лічыць людзей старэйшага ўзросту – з каторымі, паводле яе, трэба сустракацца асабіста.

За акіянам усё інакш – са Злучаных Штатаў Амерыкі спецыяльна для “Твайго стылю” піша Ірына Новік.

Дзевяць будынкаў Гродна, якім трэба вярнуць даўні выгляд

|

У Гродне ёсць нямала гістарычных будынкаў, якія захаваліся, але толькі ў скажоным (часам да непазнавальнасці) выглядзе. Спіс такіх будынкаў вялікі. У гэтым матэрыяле паказана частка найбольш цікавых гістарычных аб’ектаў, аднаўленне страчанага аблічча якіх вельмі важна для павелічэння прывабнасці архітэктурнага ансамбля старога горада. Піша Яўген Аснарэўскі.