Вітаўт прайшоў па Маскве. Беларускі дуобус паўдзельнічаў у парадзе сталічных тралейбусаў

|

Парад рэтра-тралейбусаў і апошніх навінак гарадскога электратранспарту стартаваў ад Філёўскага аўтобусна-тралейбуснага парка, прашоў па цэнтральных вуліцах горада і спыніўся на Фрунзенскай наберажнай. Тут гараджане маглі бліжэй пазнаёміцца з гістарычнымі і новымі машынамі.

 

 

Дуобус БКМ 43303А VitovtMAX увага масквічоў не абмінула. Футурыстычнага дызайну “гармошка” сабрала шмат цікаўных.

 

 

На месцы можна было даведацца, што дуобус адрозніваецца ад тралейбуса ці электробуса тэхнічнымі характарыстыкамі. Электробус возіць запас электрычнасці ў акумулятарах, а калі зарад скончваецца, то патрабуе доўгай падзарадкі. Дуобус мае дызельны рухавік, што круціць генератарную устаноўку і ўвесь час можа выпрацоўваць ток. Такім чынам, запас руху па-за межамі кантактнай сеткі ў яго практычна неабмежаваны – была б саляра ў баку.

 

 

Іншыя тэхнічныя характарыстыкі Vitovt’а таксама не маглі не парадаваць карыстальнікаў. Дуобус мае нізкую падлогу, зручны салон з шырокімі праходамі, кандыцыянер і нават разеткі для зарадкі мабільных тэлефонаў ці ноўтбукаў.

 

 

Зараз першы беларускі дуобус выкарыстоўваецца ў Маскве на маршрутах Б і Т25, а таксама прайшоў абкатку на маршруце 63. З улікам дэмантажу часткі тралейбуснай кантактнай сеткі ў цэнтры, такі транспарт робіцца для Масквы вельмі запатрабаваным. Апроч магчымасці злучыць раздзеленыя “безкантактным” цэнтрам раёны горада, дуобус не мае абмежавання ходу і не баіцца разрадкі ў маразы. Патрабаванням мегаполіса адпавядае і павышаная змяшчальнасць “гармошкі”.

 

 

Фота Анатоль Новік