Этнічныя сімвалы Гжэгожа Функе
“Партрэты свету” прадставіў у Гродне польскі мастак Гжэгож Функе. Мужчына з Кубы – абавязкова з сігарай, Тыбет – манахі падчас малітвы, Англія – вартавы Тауэра. Гжэгож нібы пацвярджае сваімі здымкамі нашыя стэрэатыпныя ўяўленні пра далёкія краіны.