Чаму дырэктары “супраціўляюцца” прыватызацыі?

|

Такое адбылося з Баранавіцкай швейнай фабрыкай і гомельскім Камбінатам бытавога абслугоўвання “Элегант” і ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”.

 

Еўрарадыё прама запытала ў дырэктара ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” Мікалая Пякарскага, чаму ён так супраць прыватызацыі свайго прадпрыемства. Але шчырага адказу не атрымала. Кажа, хоча сваё меркаванне аб прыватызацыі пакінуць пры сабе.

 

Мікалай Пекарскі: “Адзінае: выклікае асцярогу выкуп дзяржаўнага пакета акцый піваварным заводам. У якога інтарэс — найперш да тэрыторыі. А так — усе нармальна паставіліся. У той жа час я разумею і кіраўнікоў. Бо змена ўласніка — гэта і змена галоўнага менеджара”.

 

Дарэчы, Мікалай Пякарскі мае акцыі свайго прадпрыемства, і “калі б далі годную за іх цану — прадаў бы”. Дырэктар не зусім разумее неабходнасць прыватызаваць менавіта іх арганізацыю — яна рэнтабельная, супрацоўнікі “атрымліваюць 1,5 мільёна заробку”.

 

Мікалай Пякарскі: “У канцэрне не ведаю дакладна, колькі прыватызаваных прадпрыемстваў, але, відаць, гэтая колькасць даволі вялікая. Вось такое рашэнне наконт нас прыняў Камітэт дзяржмаёмасці”.