Ашмянская мытня: Фуры Кіркорава прайшлі мытны дагляд за паўтары гадзіны

|

Супрацоўнікі Ашмянскай мытні абвяргаюць звесткі, быццам затрымалі фуры з канцэртным рэквізітам Філіпа Кіркорава на палову сутак. Сам расійскі артыст заяўляў, быццам праз дзеянні беларускіх мытнікаў ён вымушаны на адны суткі перанесці канцэрты ў Вільні і Клайпедзе. Таксама Кіркораў паведамляў, што на мытным пункце “Каменны Лог” яго пратрымалі больш за гадзіну.

У Гродне дамагаюцца ўключэння старых гарадскіх могілак у спіс помнікаў

|

З такой прапановай выступіла мясцовай ініцыятыва “Варштат ідэй”. На дадзеным этапе актывісты апісваюць могілкі і займаюцца іх вывучэннем. Ужо існуюць падрабязная інтэрнэт-мапа ды кішэнны пуцяводнік па старых праваслаўных і каталіцкіх могілках горада.

У Гродне на гiстарычных помнiках з’явіліся QR-коды

|

Цяпер турысты і жыхары Гродна змогуць больш даведацца пра гісторыю роднага горада і яго ваколіцах. Гэтай вясной у абласным цэнтры пачаў працаваць мабільны гід на шасці мовах. Каб атрымаць даведку, дастаткова мець смартфон і доступ у інтэрнэт.

Зорны тайскі прафесіянал хоча паквітацца з гарадзенскім байцом

|

У красавіку Дзмітрый Варац выйдзе ў рынг супраць тайскага накаўцёра.

У Гродне прэзентавалі гістарычныя стравы горада

|

У панядзелак, 22 снежня, у Гродне ў антыкавярні “Жывы час” адбылася прэзентацыя гістарычных страваў горада. Гродзенскія пернік, тварожнік і пудынг, якія елі гараджане дзясяткі гадоў таму, прэзентавалі мясцовыя краязнаўцы і гісторыкі. Стравы можна было не толькі паспрабаваць, але і атрымаць унікальную паштоўку з іх рэцэптам.

У Зэльве прайшоў старадаўні Ганненскі кірмаш (фота)

Традыцыйна 23 жніўня на Ганненскім кірмашы ў мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці аддавалі ўшанаванні коням. Як і ў XVIII-XIX стагоддзях, тут прайшлі конскія таргі і катанні у брычках і вазах.

Гарадзенец купіў самалёт і адраджае ваенны аэрадром

Андрэй Чарнышоў, каб стаць лётчыкам, прайшоў навучанне і мае ўсе неабходныя дакументы.

Мікалай Аўтуховіч у гарадзенскай турме на знак пратэста пашкодзіў жывот лязом

|

Прычынай, з якой палітвязень нанес сабе цяжкія цялесныя пашкоджанні, стала “адкрыта здзеклівае стаўленне адміністрацыі турмы”, са спасылкай на крыніцу ў гарадзенскай Турме №1 піша “Платформа”.

Як атрымаць візу на “Басовішча” і трапіць на фестываль

|

Арганізатары фэсту дамовіліся з польскім консульствам на візы для наведвальнікаў з Беларусі.

Наста Палажанка і Зміцер Дашкевіч ажаніліся ў Гродзенскай турме!

|

Шлюб даў права на спатканне – першае за два гады.

Ва ўмовах гарадзенскай турмы строгага рэжыму гэта – 2 гадзіны праз шкло, і тое не адразу. Але Наста Палажанка, якая стала Настай Дашкевіч, лічыць гэтыя падзеі Божым цудам на Каляды і іх са Змітром вялікай перамогай.

  • 1
  • 2