У Зэльве прайшоў старадаўні Ганненскі кірмаш (фота)

Сёлета двухдзённае свята атрымала яшчэ большы размах — ад навуковай канферэнцыі ў гонар знакамітага беларускага роду Сапегаў да феерверку.

 

Напрыклад, на цэнтральнай плошчы горада прайшло тэатралізаванае прадстаўленне. Тут выступілі танцавальныя калектывы, а таксама выбралі найлепшыя святочны каравай, стылізаваны касцюм, падворак, конны воз, ўпрыгожванне балкона і цікавае фота аб кірмашы. На гандлёвых шэрагах у старадаўнім стылі можна было паўдзельнічаць у абрадах і пакаштаваць розных караваяў.

 

На іншых пляцоўках можна было прайсціся па горадзе майстроў, прыняць удзел у майстар-класах па танцах, ўбачыць выставу коней і коннаспартыўныя мерапрыемствы.

 

Вечар свята завяршыў выступ Сашы Нема і Гюнеш, музычных калектываў “Рада” і “Калаж”, тэатра моды “Этуаль”. А пад начныя агні зельвенцаў забаўлялі вогненнае і пеніста-лазернае шоў.