У Гродне ледзь не перакуліўся грузавы цягнік

|

Нешта перашкодзіла цягніку праехаць пераезд на вулiцы Суворава. Такую версію агучылі чыгуначнікі, якія прыбылі першымі на месца здарэння. Грузавы цягнік з некалькімі вагонамі цудам не перакуліўся.

Хлопчык гадоў 12-ці залез на чужую тэрыторыю і скруціў шыю аленю

У Гродне на вуліцы Рэйманта хлопчык залез на чужую прыдамавую тэрыторыю і зламаў плеценага аленя коштам больш за мільён рублёў.

Гарадзенец адкажа перад судом за разбой 11-гадовай даўніны

|

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы па факце разбойнага нападу на дырэктара прыватнага прадпрыемства, здзейсненага 15 красавіка 2005 года на вуліцы Лізы Чайкінай ў Гродне.

ЧБ па баскетболе: Гарадзенская “Алімпія” пазмагаецца толькі за бронзу

|

Паўфінальная серыя чэмпіяната Беларусі паміж гарадзенскімi баскетбалісткамі і “Гарызонтам” скончылася выхадам у фінал мінскай каманды. Зараз гарадзенская “Алімпія” можа разлічваць толькі на бронзавыя медалі.

Нелегальныя мігранты. Рэпартаж з ізалятара часовага ўтрымання Лідскага пагранатрада

У кожнага з нелегалаў свой лёс. Часам застаецца толькі здагадвацца, што падштурхнула іх на ўцёкі з роднай краіны. Але планы многіх разбурыліся аб пільнасць лідскіх пагранічнікаў.

У Свята-Пакроўскім саборы адбудзецца паніхіда на спачын душы Ніла Гілевіча

|

1 красавіка у пятніцу у 16.00 у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г.Гродна адбудзецца паніхіда на спачын душы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

АМАП затрымаў “Банду на Тэчыках”, якая абстраляла маршрутку ў Карэлічах

|

Аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі падазраваных у справе аб пашкоджанні маршруткі ў Карэлічах.

Новую пагранзаставу паблізу Беларускай АЭС пабудуць да верасня 2016 года

|

Будаўніцтва новай памежнай заставы “Жарнэлі” каля будучай Беларускай АЭС будзе поўнасцю завершана ў 2016 годзе, яшчэ адной, “Буйко”, – праз год

Гарадзенцаў запрашаюць на традыцыйную беларускую дыктоўку

|

Традыцыйная Гарадзенская Дыктоўка адбудзецца ў нядзелю 3 красавіка ўжо дзевяты раз.

“Мой кот аднойчы замест мышы прынёс выдру”: цэнтр Гродна аблюбавалі норкі ды іншыя пухнатыя

Ужо каторы дзень гарадзенцы абмяркоўваюць у інтэрнэце з’яўленне норак ля Нёмана ў цэнтры Гродна. Для гараджан гэта падзея ўнікальная, а вось для мясцовых жыхароў, якія жывуць каля самога Нёмана, норкі – звычайна з’ява.