У Гродне выступіць Сяргей Башлыкевіч – фронтмэн гурта Leibonik
Сольны канцэрт Сяргея Башлыкевіча адбудзецца 11 сакавіка ў Творчай прасторы ДОМ 46. Пачатак у 20.00.
Сольны канцэрт Сяргея Башлыкевіча адбудзецца 11 сакавіка ў Творчай прасторы ДОМ 46. Пачатак у 20.00.
Следчыя назвалі дзве асноўныя версіі таго, што здарылася 11 лютага ў школе аграгарадка Рацічы Гродзенскага раёна. Версія прымянення атрутных рэчываў не разглядаецца, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Іосіф Леанко, піша Белта.
Падчас заключнага этапу падрыхтоўкі да травеньскага чэмпіянату свету зборная Беларусі па хакеі згуляе восем таварыскіх матчаў. Чатыры з іх пройдуць на радзіме, пры гэтым два – у Гродне, піша pressball.by.
У Гродзенскай выставачнай зале адкрылася выстава вітража і мастацкага шкла літоўскіх майстроў. “Празрыстае спалучэнне I” – экспазіцыя ўнікальная, бо тут прадстаўлены работы ў аўтарскай тэхніцы, а сучаснае мастацкае шкло – гэта не толькі мастацтва, але і новыя тэхнічныя адкрыцці. Іх і можна ўбачыць на выставе ў Гродне, піша TUT.BY.
З-за ўмоў надвор’я ў першы дзень свайго падарожжа Сяргей прайшоў толькі 25 кіламетраў. Перачакаць завіруху ён спыніўся ў свайго сябра пад Мінскам.
Першая ў Гродне крама коміксаў NovaBooks спачатку была часткай павільёна віртуальных забаў. За шэсць месяцаў працы яна “разраслася” да двух стэндаў, знайшла пастаяных кліентаў і пачала фармаваць гарадскую супольнасць аматараў коміксаў.
Клуб заўзятараў футбольнага клуба “Нёман” правёў першую афіцыйную сустрэчу ў 2016 годзе. На ёй распавялі пра ідэю стварэння клуба, мэты, якія перад сабой ставіць новая арганізацыя, а таксама разглядалі спосабы развіцця.
Аматары якаснага піва сабраліся ў бары Beerлога, каб выбраць лепшы ў Беларусі портэр – гатунак цёмнага піва, традыцыі якога прыйшлі з Англіі.
Польскія візавыя цэнтры адкрыліся ў першы дзень вясны ў чатырох гарадах Беларусі. Там можна падаць дакументы на візу, абмінаючы консульства.
У Гродне ёсць унікальны спартыўны аб’ект пра існаванне якога многія нават не падазраюць. Дынамаўскі цір па адрасе БЛК, 17 пачаў функцыянаваць яшчэ ў 1978 годзе. За амаль сорак гадоў існавання адсюль выйшла цэлая плеяда чэмпіёнаў.