Гарадзенец Сяргей Мароз адправіўся ў пешае падарожжа даўжынёй 30 тыс. кіламетраў

1 сакавіка гарадзенец Сяргей Мароз адправіўся ў падарожжа даўжынёй амаль 30 тысяч кіламетраў. Гэтую адлегласць ён плануе пераадолець за чатыры гады. Маршрут пройдзе праз шэсць краін: Беларусь, Расію, Манголію, Казахстан, Узбекістан і Кыргызстан.

 

Як і абяцаў, мой старт афіцыйна адбыўся 1 сакавіка ў Мiнску з нулявога кіламетра на Кастрычніцкай плошчы. Улічваючы надвор’е першага дня вясны, я прайшоў толькі 25 кіламетраў. Перад выхадам адчуў толькі цяжкасць па экіпіроўцы. Набытыя за ўласныя сродкі рэчы эканом-класа зусім не прызначаная для такіх падарожжаў. Але я не здамся і не перадумаю. Мой шлях будзе пераадолены“, – кажа Сяргей.

 

Мэты і задачы ў Сяргея застаюцца ранейшымі – прайсці пешшу ўвесь шлях, па магчымасці сустрэцца з Рамзанам Кадыравым, пакінуць свой след у гісторыі, а таксама быць годным прыкладам для свайго сына.

 

З тэхнікі ў Сяргея пакуль толькі GoPro, падораная сябрам, а таксама смартфон.

 

З сабой у падарожжа Сяргей узяў невялікі вазок, дзе трымае ўсе запасы.