Гарадзенец хоча прайсці пешшу 30 тысяч кіламетраў і пазнаёміцца з Рамзанам Кадыравым
Сяргей з дзяцінства марыў застацца ў гісторыі і кожны дзень думаў пра тое, што б такога добрага зрабіць, каб пра яго памяталі заўсёды. Зараз ён выбраў сабе шлях праз шэсць краін: Беларусь, Расію, Манголію, Казахстан, Узбекістан і Кіргізію. Ён кажа, што яшчэ ніхто не праходзіў такі шлях пешшу.
– Вырашыўся на падарожжа, бо хачу рэалізаваць сябе ў жыцці. Вельмі хачу пакінуць пасля сябе пазітыўны і, спадзяюся, карысны для грамадства след. Маё падарожжа пачнецца з Полацка. Менавіта адтуль я пайду ў кірунку Мурманска.
Па дарозе Сяргей плануе ўбачыць гістарычныя славутасці, прыгожыя віды і пейзажы, нацыянальныя паркі, наведаць экалагічна чыстыя мясціны, спазнаць культуру народаў і па выніках паходу змантаваць фільм.
– Вельмі хачу патрапіць у самую крайнюю кропку Расіі, на паўвостраў Камчатка. Калі будзе магчымасць, паспрабую прайсці пешшу – туды ісці прыкладна 15 000 кіламетраў, гэта палова ўсяго шляху.
У зваротны шлях Сяргей выправіцца праз Якуцк, Аладан, у бок Манголіі. Калі не атрымаецца прайсці праз гэтую краіну, то шлях пройдзе праз Іркуцк, Краснаярск, Новасібірск, Барнаул у бок Казахстана.
– Абавязкова хачу патрапіць у горад-герой Грозны і пазнаёміцца з Рамзанам Кадыровым. Мне ён вельмі падабаецца як кіраўнік. Я б з задавальненнем сустрэўся і з Аляксандрам Лукашэнкам, і з Уладзімірам Пуціным, і Дзмітрыем Мядзведзевым, але разумею, што яны вельмі занятыя. Спадзяюся, калі ажыццяўлю падарожжа, мне ўдасца з імі сустрэцца.
align=”” width=”725″ height=”483″ >
Сяргей у Мінску (9 мая 2015 года)
Выправіцца ў шлях Сяргей плануе 1 сакавіка 2016 года і цяпер актыўна шукае спонсара для экіпіроўкі – яму трэба 4500 долараў. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
– Калі нават не атрымаецца назбіраць такую суму, то ўсё роўна пайду ў дарогу. Я ведаю і адчуваю, што нягледзячы ні на што, мне ўдасца ажыццявіць маю мару.
Свой маршрут гарадзенец плануе скончыць праз чатыры гады