Пародыі ды эпіграмы – гэта рэклама
У галерэі “Крыга” адбылася прэзентацыя кнігі культуролага, дацэнта кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ГрДУ Янкі Трацяка. Ён аўтар больш чым ста навуковых публікацый, але “Партрэты ў інтэр’еры Гародні” не тычыцца прафесійнай дзейнасці аўтара. Гэта зборнік пародый ды эпіграм.