Каталікі Гродна заманіфеставалі сваю веру (шмат фота)

| Без катэгорыі

Працэсія прысвечана рэлігійнаму святу Цела і Крыві Хрыста, ці па-народнаму, Божага Цела. Каталікі вераць, што ў кавалку хлеба і віне, перамененных падчас літургіі, прысутны сапраўдны Бог. Такое абяцанне пакінуў Хрыстос падчас Тайнай вячэры. Свята вядомае з ХІІІ ст.

Урачыстым шэсцем вернікі маюць не толькі аддаць пашану Богу, схаванаму пад постаццю хлеба, памаліцца аб благаславенні для людзей і нашай зямлі, але таксама і аб’явіць навакольнаму свету аб сваёй ідэнтычнасці.

Працэсію ўзначаліў апостальскі нунцый на Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроцці.

 

Грамада, што па памерах займала амаль увесь Стары мост, найчасцей выклікала здзіўленне ў мінакоў. Людзі высоўваліся з вокнаў, выходзілі на балконы, спрабуючы ахапіць позіркам увесь натоўп і зразумець, што адбываецца. Неаднаразова, калі падчас малітвы наступала цішыня, хтосьці з жыхароў ці назіральнікаў свістам ці іншымі гукамі спрабаваў перадражніць удзельнікаў працэсіі.

 

Здымкі Яна Лялевіча