Эратычныя тавары можна будзе набыць ужо заўтра
У знакаміты Дзень дурняў – 1 красавіка, у Гродна па вул. Ціміразева адкрываецца магазін эратычных тавараў, так званы сэкс-шоп. Гэта будзе першая падобная з’ява для нашага горада. Пакуль на будынку, дзе размясціўся «спецыфічны» гандаль, ніякай шыльды няма. Але ўладальнікі магазіна ўпэўнены, што кліенты да іх прыдуць: «Нам будзе чым вас здзівіць. Асартымент не расчаруе».