У Смаргоні будуць рыхтаваць спецыялістаў для краін СНД

|

Кіналагічны цэнтр органаў памежнай службы РБ у Смаргоні будзе рыхтаваць спецыялістаў для мытных служб краін СНД. Больш таго, магчымасцю падрыхтоўкі сваіх адмыслоўцаў менавіта ў гэтым кіналагічным цэнтры зацікавіліся арабскія краіны, у прыватнасці Катар.

Ключы ад кватэры ды ў бонус – аўтамабіль

|

Ашмянская сям’я, у якой у лістападзе мінулага году нарадзілася чацвёра дзяцей, атрымала новую кватэру і аўтамабіль.Такі выпадак, калі нарадзілася чацвёра двайнят, сапраўды унікальны – трэці ў нашай краіне за 50 гадоў.

Сёння ў Гродна пачаўся фестываль клубаў ЮНЭСКА

|

Гэты моладзевы форум традыцыйна праходзіць увесну і ўвосень. У цяперашнім фэсце прымуць удзел клубы ЮНЭСКА з Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Замежнымі гасцямі стануць французскія школьнікі, якія прыехалі ў СШ №8 па праграме міжнароднага абмену.

Прынцып шведскага стала у салдацкай сталоўцы

|

З пачатку красавіка ва Узброеных сілах Беларусі змяняюцца наборы прадуктаў некаторых пайкоў, у тым ліку – агульнавайсковым і курсанцкім. Усім бацькам будзе цікава даведацца, што іх дзеці ў войску будуць есці трохі якасней.

Трэць дэпутатаў гарсавета хочуць захаваць дэпутацкія мандаты

|

На 30 месцаў у Гродзенскім гарадскім савеце дэпутатаў будуць прэтэндаваць 55 кандыдатаў, такія лічбы прагучалі на паседжанні гарадской выбарчай камісіі ўчора, 25 сакавіка. А ў 14-ці гродзенскіх акругах выбары будуць безальтэрнатыўнымі.

Птушка 2010 году – на паштовых марках Беларусі

|

З 19 сакавіка ў паштовых аддзяленнях па ўсёй Беларусі можна набыць марку з Пустальгой – Птушкай 2010 году. Птушкі намаляваныя мастаком Аляксандрам Міцяніным на фоне Бернардынскага касцёла ў Гродне, на якім ужо некалькі апошніх гадоў за статуяй Святой Алены гняздуе пара гэтых птушак.

Пажыццёвы вердыкт Аляксандры

|

Гэта людзі, якім быццам паставілі таўро – «інвалід». А насамрэч яны – з высокай адчувальнасцю чуткі і скуры, яны бачаць сутнасць прадмета, датыкаючыся, а не разглядаючы яго. Ім дадзеная здольнасць бачыць свет з унікальнага пункту погляду.

Цырульнік-зваршчык ці Як пазбавіцца ад дэпрэсіі

Аднойчы мне сказалі, што лепшы рэцэпт пазбаўлення ад дэпрэсіі – новая фрызура. Шчыра скажу вам: у гэтых словах шмат праўды. Але ёсць адна ўмова… Змяніць сябе трэба так, каб потым спадабалася тое, што ўбычыш у люстэрку. Аднаго дня, зусім спантанна, я вырашыла пастрыгчыся…

Прыклад гістарычнай рэканструкцыі

|

Неяк сябра прыцягнуў адносна новы рускі баявік пра вайну – “Мы з будучыні – 2”. Фільм, маўляў, так сабе, але пра вайну ўсё ж такі…

Што можна выйграць за мільён даляраў?

|

Трэцяга красавіка распачынаецца чарговы чэмпіянат краіны па футболе. Футбалісты «Нёмана» сустракаюць футбольную вясну з адным з самых сціплых бюджэтаў сярод каманд вышэйшай лігі.