«У Гародні іх можна сустрэць найчасцей»
Каго? Анёлаў! Так лічаць мастакі, якія на выставе, што адкрылася ўчора пад такой назвай у музеі гісторыі рэлігіі, сабралі больш за семдзесят гасцей. На працах вядомых гарадзенскіх майстроў – Уладзіміра і Мікалая Кіслых, Алеся Сурава і іншых – адлюстравана рознае ўяўленне анёлаў.