Замест пярсцёнкаў – шлюбныя… «кайданкі»

|

Як паведаміў ТС загадчык аддзела культуры райвыканкама В.В.Самсонаў, гэтую цырымонію назвалі «Кузня шчасця», арганізуецца яна ўпершыню.

 

Сутнасць абраду ў тым, што каваль замацоўвае саюз маладых спецыяльнымі ланцужкамі. Дарэчы, калі зазірнуць у гісторыю шлюбных абрадаў, спачатку ў якасці сімвалаў шлюбу (саюзу) выкарыстоўваліся бранзалеткі, а не пярсцёнкі.

 

align=”left” >Раней выраблялі кавалі для маладых і вялікія металічныя «бліны», якія ўвасаблялі сабой сонца, на «блінах« выбівалі імёны жаніха і нявесты, затым жаніх прыбіваў гэты «блін» да да сцяны кузні, таму што, па павер’і, чорт не заходзіць туды, дзе чалавек працуе з вагнём. Гэта азначала, што цяпло сямейнага ачагу захаваецца надоўга. У Лідзе ж пакуль абмяжуюцца ланцужкамі…

 

На выставе запланаваны паказы вясельных убораў і вячэрняй моды, прэзентацыя кампаній-удзельнікаў, майстар-класы стылістаў і візажыстаў. У канцэртнай праграме прымуць удзел мясцовые, а таксама гарадзенскія і мінскія выканаўцы. Выстава будзе доўжыцца да нядзелі.

Фота http://www.mywed.ru