Каалы, цмокі і кіты. Мастачка з Гродна стала пераможцай конкурсу “Новая дзіцячая кніга”

|

“Новая дзіцячая кніга” – адзін з найбуйнейшых расійскіх конкурсаў у галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры. Яго арганізавала выдавецтва Росмэн ў 2009 годзе, і толькі другі год у рамках конкурсу існуе намінацыя “Новая дзіцячая ілюстрацыя”, піша TUT.BY.

Новы сінгл МІКІТА заспяваў па-беларуску. Гэта “Лёс”

|

Гарадзенец Мікіта Ігнаценка ў школьныя гады іграў на скрыпцы, пасля скончыў ГИТИС у Маскве і стаў артыстам. Стварыў уласны музычны праект “STAY”, дзе спяваў і выступаў як саўндпрадзюсар. Як выканаўца ён такама браў удзел у працы групы “Triangle Sun”. Большая частка песень юнака напісана на ўласныя англамоўныя тэксты. Сёлета ён распачаў сольны праект “МІКІТА” і ўжо выпусціў першы сінгл “Лёс”. Цяпер песні маюць у аснове вершы самога Мікіты, якія, нечакана нават для яго, склаліся па-беларуску.

Практычнасць і эстэтычнасць. У Гродне адкрылася новая этнакрама “Лёля”

|

У краме, што працуе з 1 кастрычніка, можна набыць рамесныя вырабы беларускіх майстроў: ад упрыгожванняў да посуду. Гаспадыня “Лёлі” Дар’я Фядотава-Вановіч лічыць, што такія рэчы заменяць масавыя кітайскія тавары і павысяць спажывецкую культуру гарадзенцаў. А ў будучыні тут змогуць праходзіць майстар-класы і тэматычныя мерапрыемствы.

Гарадзенец у майцы з “Пагоняй” уразіў журы ўкраінскага “X-фактара” (ВІДЭА)

|

Гарадзенскі музыка Пётр Клюеў, які зараз жыве ў Мінску, разам з гуртом “Амплітуда смеласці” паўдзельнічаў у музычным шоў “X-фактар” на ўкраінскім канале СТБ. Каманда беларусаў літаральна “парвала” журы, якое адзінагалосна прапусціла іх далей да ўдзелу ў шоў.

40 тысяч прычын захаваць музей: як Янушу Парулісу ўтрымаць сваю ўнікальную калекцыю

|

Завiтаць выпадкова да Януша Паруліса – хiба што адна з лепшых неспадзяванак для турыстаў i самых гарадзенцаў: рэтра-атмасфера, настальгія, гісторыя горада ў мностве звычайных рэчаў. Зыркаеш па баках i не можаш спынiцца на чымсь адным. Візіт каштуе 2,5 рублі, але гэта дробязь, якая не ратуе музей ад продажу экспанатаў. З iмi пан Януш мусіць расставацца, каб утрымаць памяшканне.

У Горадні рэстаўруюць распяцце, перад якім маліўся Каліноўскі

|

Драўляная скульптура паходзіць з касцёлу ў Бераставіцы, дзе перахоўвалі «Мужыцкую Праўду». Укрыжаванне, праўдападобна, было зробленае ў XVIII ст. і мае пераходныя рысы ад готыкі да барока. Зрэшты, ніхто з прафесійных мастацтвазнаўцам ім яшчэ не займаўся. У свой час яно ўпрыгожвала алтарную частку старога каталіцкага касцёлу ў Бераставіцы, пакуль той не прыйшоў у заняпад. Цяпер у мястэчку службы адбываюцца ў іншым, навейшым касцёле, піша belsat.eu.

Кафлю з Пагоняй і магнацкімі гербамі з віленскага замка паказваюць у Музеі рэлігіі

|

Здабытыя ў час даследаванняў на месцы Ніжняга Замка ў Вільні прадметы, у тым ліку кафлю з гербамі Радзівілаў і Сапегаў, упрыгожванні, зброю і іншае, можна пабачыць на выставе “Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Паўсядзённасць Віленскага двара”, што адкрылася 17 верасня ў Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне.

“Сцеражыцеся “Аднакласнікаў!” Мінскі Тэатр юнага гледача паказаў у Гродне камедыю для дарослых

|

Гастрольныя спектаклі Мінскага ТЮГа прайшлі ў гродзенскім тэатры лялек 15 і 16 верасня. Дарослым Тэатр юнага гледача прапанаваў камедыю “Аднакласнікі” па п’есе Юрыя Куліка. Мы сустрэліся з выканаўцам гароўнай ролі п’есы, лаўрэатам нацыянальнай тэатральнай прэміі за лепшую мужчынскую ролю (2012), артыстам Аляксандрам Палазковым. Для яго Гродна – горад, дзе былі адны з першых здымкаў. А ў будынку, дзе сёння тэатр лялек, ён бачыў калісці яшчэ “Вішнёвы сад” у пастаноўцы драмтэатра. З галоўным рэжысёрам тэатра лялек Алегам Жугждам яны наогул былі аднакурснікамі. Таму герою “Аднакласнікаў” было што сказаць пра наш горад, тэатр і жыццё.

Вядомыя арганісты з васьмі краін дадуць серыю канцэртаў у Гродне

Арганісты з з Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Японіі ды Італіі дадуць серыю канцэртаў у Гродне з 20 верасня па 24 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Гарадзенскія танцоры далі “Рады” ў Бельгіі

|

Музычны тэатр “Рада” 3 верасня выступіў на фестывалі “Fest in den Hof” (Вечарынка ў двары) ў бельгійскім курортным горадзе Остэндэ на беразе Паўночнага мора. Гарадзенскія танцоры ўпершыню выбраліся на такія далёкія гастролі і былі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на імпрэзе. Дапамогу ў арганізацыі паездкі аказалі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой і валейбольны клуб “Камунальнік”.