Вікінгі ў Гродне! Ужо на гэтых выходных
21-27 верасня ў Гродзенскай вобласці праходзіць судаходны міжнародны фестываль раннесярэднявечнай культуры “З варагаў у грэкі”. Караблі з вікінгамі прыплывуць у Гродна 27 верасня.
21-27 верасня ў Гродзенскай вобласці праходзіць судаходны міжнародны фестываль раннесярэднявечнай культуры “З варагаў у грэкі”. Караблі з вікінгамі прыплывуць у Гродна 27 верасня.
Музыкі этна-эмбіент трыа Dzivasil наведалі Гродна 14 верасня і прынялі ўдзел не толькі ў свяце сярэднявечнай і этнічнай музыкі, але і ў нашым відэапраекце “Музыка гарадзенскіх вуліц”.
25 верасня любіцелі піва ва ўсім свеце падымаюць келіхі ў памяць Сэра Артура Гінэса. Ён заснаваў легендарную піваварню. Гэтаму будзе прычвечана і гарадзенская IRISH PARTY.
На афіцыйным сайце гурта няма інфармацыі пра канцэрты “Звяроў” ў Гродне 23 кастычніка. Але філармонія дамовілася з клубам “Альфа Цэнтаўра” і расклеіла па горадзе афішы.
26 і 27 сентября 2014 ў кінатэатры “Чырвоная зорка” пройдуць конкурсныя паказы найбольш маштабнага ў свеце прагляда кароткаметражак — Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно. Фестываль завітае ў Гродна ўжо чацвёрты раз.
Мінскі музычна-вандроўны аркестрык Vuraj завітаў у Гродна 14 верасня на свята сярэднявечнай і этнічнай музыкі. Мы скарысталіся гэтай аказіяй і запрасілі музыкаў прыняць удзел у нашым відэапраекце.
Гурт з самай доўгай на гарадзенскай сцэне назвай “СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!” 17 верасня прадставіў сваё першае музычнае відэа, знятае да новага сінглу “Сэрца разбіта”.
Гарадзенец Алесь Перагудаў, што навучаецца на гістфаку ў Купалаўскім універсітэце, зрабіў унікальнае даследаванне па Каложскай царкве. Маладзён разам з сябрам перапісаў і сістэматызаваў знакі, знойдзеныя імі на плінфе будынка. Праца каштавала ім некалькі дзён вольнага часу, аднак, як аказалася, такога даследавання да іх ніхто не рабіў.
Праект трох гродзенскіх фатографаў пад назвай “Гродзенцы” – гэта тысяча фатаграфій жыхароў Гродна, з якіх павінен скласціся зборны партрэт гараджаніна. Стаць удзельнікам можа кожны: аўтар хоча сфатаграфаваць людзей рознага ўзросту і рознага сацыяльнага становішча, каб зрэз грамадства атрымаўся дакладным.
Мастацкі свет Гародні толькі на памяці цяперашняга пакалення творцаў перажыў некалькі этапаў: савецкі застой з партрэтамі чальцоў Палітбюро, перабудовачны пад’ём з надзеямі на лепшае “заўтра”, ліхія 90-я з масавым выездам за мяжу і стратай арыенціраў, сённяшні дзень… Напярэдадні творчай сустрэчы мінулае ўзгадвае Сяргей Грыневіч – мастак, якога пазнаюць на вуліцах у Швейцарыі, але які для жыцця і творчасці стала абраў горад над Нёманам.