Герой без фота. Госць другой тэатральнай гасцёўні распавёў пра сябе і тое, што ён робіць у Гродне
“Я не фатагенічны, здымаць не трэба”, – з усмешкай адмовіўся ад фота Міхаіл Лашыцкі, рэжысёр з Мінска, што зараз працуе з трупай абласнога тэатра драмы. Менавіта ён стане госцем другой тэатральнай гасцёўні, што адбудзецца 12 мая ў Тэатры лялек. На сустрэчы акрамя запрошанага госця гарадзенцаў чакаюць адразу тры спектаклі. Пасля прагляду Міхаіл прапануе гледачам “пагаварыць пра жыццё і тое, што адбывалася на сцэне”. Напярэдадні імпрэзы рэжысёр расказаў пра сябе і сваю творчасць.