Лукамор’е па-гарадзенску паўстала ў Каробчыцах
Пленэр рэзчыкаў па дрэву, што ўжо сёмы раз праходзіць ў гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”, 25 жніўня скончыў сваю працу. Майстры зрабілі завяршальныя штрыхі на скульптурах, а іх героі хутка знойдуць свае месцы на тэрыторыі парка пры маёнтку.