На першую пасля канікул сустрэчу гарадзенскага “Кніжнага клубу” прыйшлі ўсяго два чалавекі

Кніга не магла не спадабацца, – кажа Наталля.

 

Быкаў зацікавіў чытачоў дакладнымі апісаннямі вайны і параўненнем побыту нямецкіх і савецкіх салдат. Параўненне было не на карысць нашай колішняй дзяржавы нават у элементарных рэчах.

 

– У немцаў заўсёды была ежа, а нашы салдаты ўсё ішлі і ішлі – а згадкі пра ежу і не было, – кажа Віталь.

Чытачы вырашылі, што ўжо дзякуючы гэтаму можна ўявіць, якія былі адносіны да людзей у тагачаснай сістэме. Тым не менш, пэўную ролю сыграла і самаахвярнасць беларусаў.

 

Удзельнікі клубу звярнулі ўвагу, што Быкаў збольшага пісаў пра шэраговых жаўнераў. У вобразе галоўнага героя Васілевіча яны пазналі сапраўднага беларуса – спакойнага, разважлівага. Ён мае свой розум, а не слепа падпарадкоўваецца загадам.

У чымсьці чытачы згаджаліся з Быкавым, у чымсьці – не, але прыйшлі да высновы, што такія кнігі варта чытаць, каб “не дазволіць сябе дурыць”.

 

Бо немагчыма жыць у няпраўдзе, калі ведаеш праўду! – кажа Наталля.

Удзельнікі “Кніжнага клубу” ўжо сталі калі не добрымі сябрамі, дык аднадумцамі. Як звычайна, чытачы пасля абмеркавання кнігі перайшлі да розных жыццёвых тэмаў – як пачаць размаўляць па-беларуску, ці павінны хлопцы служыць у войску, што павінна рабіць беларуская моладзь і наколькі важна выходзіць з дому і камунікаваць з людзьмі.

 

Наступнае спатканне “Кніжнага клубу” адбудзецца 18 верасня. Чытаты абмяркуюць твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Надалей аматары беларускай літаратуры будуць сустракацца раз на два тыдні.